Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Наваградак: у пошуках "крэсовай" архітэктуры #1

Пост спецыяльна для kresy_arch.

1. Паціху працягваю пошукі міжваеннай архітэктуры на захадзе Беларусі і Наваградак у гэтым плане выглядае вельмі прывабна. У часы Другой Рэчы Паспалітай Наваградак быў цэнтрам ваяводства, лічы што сучаснай вобласці, і таму ў горадзе даволі шмат пабудоў таго перыяду. У першай часцы фотасправаздачы пойдзе гаворка пра наваградскую "урадавую калонію" (квартал пабудаваны ўладамі для працаўнікоў польскай адміністрацыі), былы будынак наваградскай станцыі вузкакалейнай чыгункі і пра пабудовы вакол гэтага месца. Паехалі!
IMG_1803

2. Калі прыязджаеш у Наваградак на аўтобусе (а гэта на жаль цяпер адзіны міжгародні транспарт у горадзе, пра вузкакалейку даўно ўсе забылі) то трапляеш у самы цэнтр міжваеннай "урадавай калоніі" - комплекса з цікавых драўляных дамкоў з калонамі 1920-х гадоў пабудовы, што атачаюць пляцоўку наваградскага аўтавакзала:
IMG_1963

3. Сам аўтавакзал складаецца з двух будынкаў: справа пабудова савецкага часу, а злева - той самы былы вузкакалейны вакзал:
IMG_1804

4. Будынак узведзены ў стылі характэрным для чыгуначных станцыйных будынкаў Польскай Рэспублікі канца 1920-х (падрабязней пра чыгуначныя станцыі таго часу, што захаваліся на тэрыторыі Заходняй Беларусі можна глянуць тут і тут):
IMG_1805

5. Будынак з боку гарадскога фасада (з адваротнага боку былі пасадачныя платформы):
IMG_1959h

6А. Від на станцыю на здымку 1930-х гадоў са збораў artem_ablozhei:
вакзал
фота з паста Наваградак. Сёння і ўчора ч.2

UPD. 6Б. Від на наваградскую станцыю з боку платформ, на заднем плане бачна будоўля падаковай палаты ("izba skarbowa" па польску) пра якую будзе ніжэй:
NowogorodekStation1
За фота дзякуй victogan.

7. Цяпер пра саму "урадавую калонію". Да 1925 года працы па яе ўзвядзенню былі практычна завершаныя. Кіраваў работамі архітэктар Вільгельм Хэннэберг (Wilhelm Henneberg). Калонія на нямецкім аэрафотаздымку 1944 года (у лепшай якасці, на жаль, няма):
Nowogródek Belarus  1944

8. Тое ж месца на сучасных гуглмапах (спасылка на мапу):
гуглздымак

9. Як бачна ў "калоніі" былі будынкі двух тыпаў. Першы тып - дом на адну сям'ю Тыпу ІІ G (Typ II G) архітэктар Вільгельм Хэннэберг (Wilhelm Henneberg):
драўляны дом 1

10. Сучасны выгляд:
IMG_1799

11. Такіх дамоў першапачаткова было чатыры, да нашага часу захавалася тры. Частка "урадавай калоніі" на здымку 1925 года - бачны ўсе дамкі аднасямейнага тыпу:
калонія

12. Прыкладна такі ж від цяпер:
IMG_1809

13. Усе тры захаваўшыхся дома аднесены да цяперашняй вул.Савецкай, якая ідзе перпендыкулярна лініі дамкоў. Як бачна на схеме да 11-га здымка, на тэрыторыі калоніі планавалася свая трасіроўка вуліц.
IMG_1771

14. Усе дамкі маюць шыльды "гістарычнай каштоўнасці":
IMG_1781

15.
IMG_1787

16.
IMG_1806

17. Від з двара:
IMG_1775

18. Інтэр'ер на старым фотаздымку:
драўляны дом інцярьер

19. Утульная і самабытная вулачка - яскравы абразчык "закапанскага" стылю ў Беларусі:
IMG_1802

20. Другі тып дамоў ва "урадавай калоніі" - гэта дамы на две сям'і тыпу Х (Typ H) архітэктара Ежы Мюллера (Jerzy Müller):
драўляны дом міллер

21. Сучасны від - у гэтым доме цяпер толькі крамы:
IMG_1790

22. Дом на малюнку 1920-х:
драўляны дом міллер 2

23. Сучасны ракурс:
IMG_1797

24. Такіх дамоў у калоніі было як мінімум чатыры штукі (бачна на аэрафотаздымку 1944 года). На фота 1925 года іх яшчэ толькі тры:
калонія 2

25. Да нашага часу захавалася два дома. У адным з іх цяпер размяшчаецца кавярня, дзе мы абедалі падчас падарожжа:
IMG_1966

26. Другі размяшчаецца перпендыкулярна да кавярні, здымкі яго былі вышэй, дадам толькі яшчэ адзін здымак з відам на дваровы фасад:
IMG_1769

27. У michal_on я знайшоў яшчэ адзін здымак з наваградскай "урадавай калоніі", зроблены з завулка паміж двума двухсямейнымі дамамі (той што злева да нашага часу не захаваўся):
калонія 3 лепшая якасць
фота з паста Ян Булгак. айчынная фатаграфія. part 1.

28. У далечыні на здымку ўзвышаецца вялікі цагляны жылы дом 1927 года пабудовы - ён захаваўся да нашага часу:
IMG_1778

29. Будынак выглядае цудоўна - бачна што нядаўна праходзіў рамонт, прычым даволі якасны, без "тэрмашубы" і пластыкавых вокнаў, як у нас любяць:
IMG_1825

30. Па мойму, гэта даволі ўдалы абразчык аднаўлення міжваеннай архітэктуры "польскага часу" у Беларусі:
IMG_1822

31. Дэталі:
IMG_1828

32. Побач з пышным домам канца 1920-х гадоў знаходзіцца больш просты будынак таго ж перыяду - цяпер тут размяшчаецца корпус Наваградскага аграрнага каледжа, што было раней я не ведаю:
IMG_1826

33. Пры рамонце гэтага дома без "тэрмашубы" пэўна не абыйшлося:
IMG_1971

34. Вакол былой "урадавай калоніі" ёсць і больш простыя цагляныя дамкі, па іх выгляду цяжка сказаць, пабудываныя яны ў міжваенны час, ці да рэвалюцыі:
IMG_1968

35.
IMG_1949

36. На вуліцы Міцкевіча, што знаходзіцца на паўночна-заходнім баку "урадавай калоніі", ёсць дакладна міжваенны будынак - былое адзяленне Банка Польскага (Bank Polski) адзяленне падатковай палаты (izba skarbowa) ў ваяводзскім Наваградку:
IMG_1919

37. Будынак 1920-х гадоў засвяціўся на здымку з калекцыі michal_on:
банк лепшая якасць
фота з паста Ян Булгак. айчынная фатаграфія. part 1.

38. Цяпер тут размяшчаецца гімназія №2 г.Наваградка. Від на дваровы фасад будынка:
IMG_1813+

39.
IMG_1953

40. За будынкам цяперашняй гімназіі пачынаецца Чырвонаармейская вуліца, на якой таксама хапае міжваеннай зубудовы, у тым ліку некалькі драўляных дамоў, напрыклад, такі:
IMG_1925

41. Яшчэ нядаўна ён выглядаў так:
IMG_1156
Фота artem_ablozhei.

42. А ў 1940-я так:
1940-
Фота artem_ablozhei з паста Наваградак. Сёння і ўчора ч.3.

43. Сёння домік трохі прывялі да ладу, але без багамерзкага сайдынгу не абышлося:(
IMG_1929

44. Побач жылы дом на две сям'і з калонамі:)
IMG_1938

45. Грунтоўны спуск да вуліцы, якім цяпер амаль ніхто не карыстаецца:
IMG_1941

46. Насупраць больш занядбаны дамок таго ж часу:
IMG_1939

47. Побач з ім цагляны жылы шматкватэрнік у стылі функцыяналізму:
IMG_1926

48. Зрэшты, у пашпарце жылога дома годам пабудовы пазначаны 1940. Магчыма, дом пачыналі будаваць "пры паляках" а дабудоўвалі ўжо пры новай уладзе:
IMG_1935

49. На 3-м завулку Валчэцкага, што адыходзіць ад вул.Чырвонаармейскай, я заўважыў такі жылы дом, які уродзе як можна разгледець на аэрафотаздымку 1944 года:
IMG_1946

50. Магчыма ён міжваенны, а можа і больш ранняга перыяду:
IMG_1948

Працяг будзе:)
Tags: kresy_arch, Заходняя Беларусь, Наваградак, архітэктура, падарожжы, перапост, старыя фота, фота
Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 20 comments