Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Наваградак: у пошуках "крэсовай" архітэктуры #2

Пост спецыяльна для kresy_arch.

1. Працягваем наша падарожжа па міжваеннаму Наваградку. Першую частку чытайце па спасылцы -
Наваградак: у пошуках "крэсовай" архітэктуры #1.
IMG_1866

2. Ад урадавай калоніі і чыгуначнай станцыі перамесцімся ў адміністрацыйны цэнтр былога ваяводскага горада Наваградка - то бок туды, дзе размяшчалася гэтая самая адміністрацыя Наваградскага ваяводства - на былую вул.Слонімскую цяперашнюю вул. А.Міцкевіча.
Як ісці туды ад аўтавакзала то першым з міжваеннай архітэктуры ў вочы кідаецца такі вось "катэдж" у стылі функцыяналізма:
IMG_1830

3. Сёння ў будынку размяшчаецца раённы суд, што было да вайны, я не ведаю. Магчыма, прыватны асабняк:
IMG_1840b

4. Домік быў бы яшчэ прыгажэй, каб не брыдкі колер і не тоўстая шуба з уцяпляльнай мін.ваты:
IMG_1831

5. Побач з "катэджам" знаходзіцца будынак былой управы Наваградскага ваяводства. Цяпер тут райвыканкам:
IMG_1843

6. Па стылю будынак можна аднесці да так званага стылю дварковага/палацавага (styl dworkowy) - разнавіднасці нацыянальнага стыля (styl narodowy) у польскай архітэктуры 1920-х гадоў:
IMG_1857c

7. На старым фотаздымку з калекцыі artem_ablozhei бачна, што раней будынак не быў атынкаваны:
ваяводства 2
фота з паста Наваградак. Сёння і ўчора

8. Прыкладна той жа ракурс сёння:
IMG_1915

9. На здымку са збораў NAC можна бачыць, што і дрэваў каля будынка было паболей (брама на пярэднім плане, хучтэй за ўсё, вядзе да дома ваяводы, але пра яго ніжэй):
ваяводства 3

10. Падобны ракурс. Дарэчы можна пабачыць, што дзверку пад крайнім злева вакном на фасадзе да нашага часу замуравалі - магчыма, раней гэта быў спецыяльны уваход для ваяводы:
IMG_1869

11. Калі каму цікава, то зазірнем у двор гэтага адміністрацыйнага палаца - як і ў большасці выпадкаў, дваровы фасад значна саступае вулічнаму у пышнасці. Вось вам невялічкая панарама гэтага месца:
IMG_1910p

12. Побач з управай знаходзіцца былы жылы дом ваяводы, пра які я ўжо пісаў вышэй:
IMG_1867

13. Тыповы дом старасты (typ II-C) архітэктара Ежы Бэйла (arch. Jerzy Beill), амаль такі ж самы як у Валожыне:


14. Толькі, ў адрозненні ад валожынскага варыянта, наваградскі мае акрэсленыя калоны:
IMG_1893b

15. Наваградскі дом ваяводы на малюнку 1925 года:
бэйл

16. Выява трохі адрозніваецца ад таго, што рэальна пабудавалі, я маю на ўвазе дадатковы аб'ём ззаду будынка і балкончык на правым баку, што бачна на здымку 1930-х з калекцыі michal_on:
дом ваяводы 1
фота з паста Ян Булгак. айчынная фатаграфія. part 1.

17. У наш час аб'ём прыбудовы павялічыўся, там з'явіліся гаражы, склады ці нешта такое:
IMG_1889

18. Дарэчы, з правага боку ад дома ваяводы стаіць цікавы аб'ект - паменшаная копія былой наваградскай ратушы:
IMG_1903

19. Яе ж выява змяшчаецца на тарцы дома на іншым баку вуліцы:
IMG_1848

20. Калі прайсці далей па вуліцы Міцкевіча ў бок замка то можна пабачыць яшчэ адзін цудоўны абразчык міжваеннага функцыяналізма - будынак цяперашняй бібліятэкі Наваградка:
IMG_1877

21. Даволі гарманічнае спалучэнне трох аб'ёмаў, дый колер не самы паганы:)
IMG_1881

22. Будынак вельмі нагадвае літоўскую "міжваенку" хоць ён і не такі змрочны як дамкі Каўнаса:)
IMG_1878

23. Ідзем далей па Міцкевіча і бачым вялікі жылы шматкватэрнік у стылі функцыяналізма:
IMG_2021b

24. Вікімапія піша, што тут размяшчаецца адзяленне наваградскай ЖКГ. Від на дваровы фасад:
IMG_2026

25. Недалёка ад гэтага дома знаходзіцца Наваградскі бровар. Па стылю прамысловага будынка цяжка вызначыць да якога перыяду ён адносіцца - так маглі будаваць і да рэвалюцыі, і "пры паляках":
IMG_2016

26. Крама пры бровары:
IMG_2013

27. Выходзім на цэнтральную плошчу Наваградка. Тут на адной з адыходзячых вуліц - Паштовай (былая Базыльянская вул.) - размяшчаецца адразу некалькі дамоў з шыльдамі, на якіх пазначана "будынак 1930-х гадоў". Звычайныя дамкі, такія маглі будаваць і да рэвалюцыі:
IMG_2038

28. У гэтым будынку размяшчаецца дом тэхнічнай творчасці вучняў:
IMG_2040

29. Старыя дзверы:
IMG_2039

30. Дамы 1930-х на рэканструкцыі:
IMG_2044

31. Ад вул. Паштовай рушым да замку і кургана Міцкевіча, з якога адчыняецца цудоўны від на наваградскія наваколлі. Таксама адтуль добра бачна адразу некалькі міжваенных пабудоў. Колішняя беларуская гімназія, а цяпер СШ №1 г.Наваградка:
IMG_2074

32. Будынак у нацыянальным стылі 1920-х гадоў:
IMG_2205

33. Дырэктарам гімназіі ў 1939 годзе быў знакаміты беларус - Барыс Кіт, які зрабіў грунтоўны ўнёсак у амерыканскую месяцовую праграму:
IMG_2207

34. Дваровы фасад гімназіі/школы:
IMG_2208

35. Зусім побач ад СШ №1 размяшчаецца СШ №2 - таксама будынак часоў Другой Рэчы Паспалітай, але ўжо больш позняга перыяду, калі ў архітэктуры панаваў функцыяналізм:
IMG_2081

36. Будынак школы на старым здымку з калецыі artem_ablozhei:
1948-1
фота з паста Наваградак. Сёння і ўчора Ч.2

37. На сучасным здымку зробленым прыкладна з таго ж ракурса, можна бачыць, што да будынка пазней быў прыроблены новы аб'ём са спортзалам, які стылістычна моцна адрозніваецца ад асноўнага аб'ёма:
IMG_2078

38. Функцыяналістская частка будынка:
IMG_2195

39. Уваход:
IMG_2202

40. У двары школы абнаружылася такая вось статуя арла, падазраю, што яна тут з часоў Польскай Рэспублікі:
IMG_2198

41. Фасад і арол на яго фоне:
IMG_2200

42. З замкавай гары бачныя іншыя міжваенныя аб'екты горада. Напрыклад, гэты цікавы двухпавярховік з пафаснымі калонамі:
IMG_2096

43. Закапанскі стыль - бязлітасны і безсэнсоўны:)
IMG_2142

44. Дамок збоку:
IMG_2144

45. Вышэй па вуліцы 1-га Мая (былая вул. 3-га Мая, хм, бачна, што пры перайменаванні з назвамі асабліва не замарочваліся) знаходзіцца цяперашняе адзяленне КДБ Наваградка ў будынку 1920-х гадоў:
IMG_2086

46. Магчыма, раней гэта быў жылы дом якога-небудзь высокапастаўленнага польскага чыноўніка:
IMG_2145

47. Ніжэй па той жа вуліцы 1-га Мая знаходзіцца жылы корпус манастыра Назарэцянак:
IMG_2126

48. Будынак пачатку 1930-х гадоў:
IMG_2135

49. З замкавай гары бачны яшчэ адзін цікавы па выгляду яўна міжваенны будынак:
IMG_2095

50. Безумоўна, я захацеў падыйсці да яго бліжэй і не прагадаў - бо пабудова аказалася вельмі атмасфернай:
IMG_2176

51. Размяшчецца будынак на Мінскай вуліцы (былая Карэліцкая вуліца) сярод іншых пабудоў 1920-х, 1930-х гадоў:
IMG_2184

52. Аказваецца, у гэтым будынку раней размяшчаўся ваяводскі суд:
IMG_2161

53. Пабудовы побач, так сама мелі нейкае дачыненне да судовай адміністрацыі. Левы будынак:
IMG_2156

54. Будынак справа:
IMG_2155

55. У цэнтры капазіцыі - помнік маладому Леніну. Падазраю, што ён тут з'явіўся пазней:)
IMG_2178

56. Фота спецыяльна для tam_erm і яе "Займальнай Ленініяны":
IMG_2180

57. Не здарма Ленін такі малады - цяпер у будынку былога суда размяшчаецца школа:
IMG_2168

58. Змрочны дваровы фасад:
IMG_2170

59. Акрамя таго на вул.Мінскай насупраць гары Міндоўга я заўважыў такі драўляны міжваенны домік:
IMG_2189

60. Сёння тут знаходзіцца адзяленне наваградскага ДТСААФ:
IMG_2190

61. З неўвайшоўшага ў агляд, хачу яшчэ прыгадаць будынак дзіцячага садка, што знаходзіцца недалёка ад наваградскай мячэці. Падобна што будынак гэты міжваенны:
IMG_1993

Дзякуй за ўвагу!
Tags: kresy_arch, Заходняя Беларусь, Наваградак, архітэктура, падарожжы, перапост, старыя фота, фота
Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 29 comments