Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Мінск з пятнаццатага паверха

1. Адразу папярэджваю, гэтыя фоткі зроблены не з вокнаў моднай "сталоўкі на вяршыні шматпавярховіка" (с), відамі адкуль і так поўняцца ўсе інстаграмы краіны. Не, я рабіў здымкі з лоджыі на 15-м паверсе офіснага будынка на пр.Дзяржынскага, дзе наша кантора здымае офіс.


2. Так як сёння выдаўся даволі сонечны дзень і я захапіў на працу фоцік (а гэта здараецца нечаста), то грэх было не скарыстацца дырэктарскім допускам на 15-ы паверх (да, у нас тут сістэма допуску як у сакрэтным НДІ, я ужо пісаў пра гэта) і не пафоткаць сталіцу з вышыні прыкладна 45-50 метраў. На жаль, лоджыя выходзіць на паўночна-заходні бок, вакзала і плошчы Незалежнасці з яе не бачна. Бачна Нямігу і Верхні горад:


3. Зум на будынак "Міністэрства любові" Цэнтральнага Інфармацыйна-Аналітычнага ўпраўлення МУС РБ:


4. Знізу на пярэднім плане прамысловыя збудаванні з Паўночнага завулка. Шэрыя прастакутнікі злева - карпусы закінутага сховішча для агародніны таксама вядомага як "Лямбда":


5. "Лямбда" і від ў бок прашпекта Пераможцаў:


6. Дамінанты злева направа: гасцініца "Беларусь", будынак "Белхард" 1982 года, будоўля ТЗЦ "Galleria Minsk" і нядаўна пабудаваны на Пераможцаў хмарачос "Royal Plaza", як раз той, што са "сталоўкай" наверсе:


7. Перамесцімся ўлева да недабудаванага "Паруса". Трохі правей - цыліндр "саўмінаўскіх" гаражоў :


8. "Парус" у профіль:


9. Платформы чыгуначнага прыпынку "Мінск-паўночны" і бясконцыя будоўлі за "Каронай":


10. Від на "нямецкі квартал" - раён вуліц Розы Люксембург і Карла Лібкнехта


11. Развітальны від на калячыгуначную прамзону:)
Tags: Мінск, архітэктура, фота
Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 32 comments