Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Карчы #50

1. 50-ты юбілейны выпуск карчоў я вырашыў асабліва не адзначаць, ні топамі, ні чым іншым, адзінае, што гэты выпуск, як і папярэдні будзе пэўным вяртаннем да вытокаў рубрыкі - то бок як і першыя выпускі карчоў 50-ты выпуск будзе цалкам складацца з маладзечанскіх знаходак. Не буду зацягваць - паехалі!


2. Хэдлайнер выпуска - даволі рэдкі ўжо савецкі "Москвич-402" (1956-1958), знойдзены ў прыватным сектары:


3. Стан, канешне, так сабе, але калі я яго упершыню пабачыў месяц таму, то ён цалкам быў завалены хламам, цяпер гаспадар трохі адкрыў машыну, магчыма, рыхтуе да продажы:


4. З савецкай аўтакласікай пакуль што ўсё (працяг будзе ў канцы выпуска), а цяпер я звярнуся да сваіх любімых еўрапейскіх ёнгтаймераў. І самы любімы мой еўрапеец гэта канешне ж першы "гольф" - Volkswagen Golf I (1974-1983):


5. З гэтым экземплярам мне пашчасціла - я яго пабачыў праз вакно дома і куляй выскачыў з хаты каб засняць рарытэт. Удалося трохі пагутарыць з гаспадаром, ён сказаў, што корч гэты 1981 года выпуска і ён валодае ім з моманту прыгона ў Беларусь у самым пачатку 1990-х. Паводле яго словаў, за ўвесь час эксплуатацыі ён замяніў у машыне толькі адну лямпачку ў фары і ўсё, большых праблем з "гальфом" не было. Зрэшты, калі глянуць на фоткі, то можна зразумець, што праблемы ў машыны такі ёсць - прынамсі з кузавам.


6. Майму здзіўленню не было мяжы, калі недзе праз паўгадзіны пасля фотасесіі гэтага "гальфа" я вызірнуў у вакно і пабачыў другога амаль такога ж карча. Выходзіць са двара гэтым раза я не стаў, і сфоткаў машыну з ганка. Дарэчы, гэты Volkswagen Golf I больш ранняй мадыфікацыі дарэстайлінгавы, калі глядзець па задніх малых ліхтарах:


7. Кампазіцыя ў колерах дзяржаўнага сцяга з двух Opel Ascona C (1981-1988). Левы корч мой:)


8. Італьянскі Fiat Panda першага пакалення (1980-2003):


9. Мадэль позняя, пасля рэстайлінгу 1991 года:


10. Даволі жывенькі на выгляд Opel Kadett D (1979-1984):


11. У кампаніі з нейкім японскім ноўнэйм грузавіком (насамрэч, гэта Mazda Titan трэцяга пакалення (1980-2000) ды яшчэ і праварульны, воў-воў, я толькі зараз гэта заўважыў):


12. Ну а на Опелі нумары з пагоняй, гэта я заўважыў здаля:)


13. Мой стары знаёмы (я яго ўжо фоткаў для аднаго з выпускаў) Peugeot 305 Break (1977-1989):


14. Проста гэтым разам я знайшоў, дзе ён "жыве" (*злавесны смех* му-ха-ха-ха):


15. Другі "гольф" - Volkswagen Golf II (1983-1992) - корч не рэдкі, іх у кожным двары такіх па две штукі мінімум, але гэты проста вельмі па-восеньску выглядаў, таму я яго і сфоткаў:


16. Затое вось гэтая мадыфікацыя "гальфа" - Golf Country (1990-1991) - вельмі рэдкая не толькі ў нас, але і ў Еўропе, бо такіх машын было зроблена толькі 7 735 штук:


17. Не чакаў я яго пабачыць у Маладзечна:


18. Звычайная Audi 80 B2 (1978-1986), сфоткаў толькі з-за амаль "блатнога" чырвонага нумара:


19. Восеньская кампазіцыя #1 з Volkswagen T3 (1979-1992):


20. Шведскі Saab 9000 першага пакалення (1984-1991) у младзечанскай гразі:


21.


22. Акуратны "гелік" Mercedes-Benz G-Class (1979-наш час):


23.


24. Восеньская кампазіцыя #2 з Mercedes-Benz W123 (1976-1984) і ВАЗ-2102 (1971-1985). Яны амаль аднагодкі, але адчуйце розніцу, як гаварыцца:)


25. Peugeot 309 (1985-1993):


26. Кінуты на стаянцы грузавік 1970-х гадоў Mercedes-Benz LP 813:


27. З Еўропай - усё, Амерыкі ў выпуску зусім трахец - Mercury Topaz (1988-1994) і ўсё:


28. "Японцаў" трохі больш - Nissan Vanette другога пакалення (1985-1994):


29. І кінутая ў прыватным сектары Mazda 626 трэцяга пакалення (1982-1987):


30. Ну і напрыканцы - савецкая классіка. За лічаныя дні ў горадзе мне патрапілася шмат савецкіх карчэй на савецкіх жа нумарах, прычым амаль усе на нумарах узору 1959 году (выдаваліся да 1982). Першы - ранні Иж-2125 «Комби» (1973-1982):


31. Таксама з ранніх мадэляў Москвич-2140 (1976-1982) і таксама на чорных нумарах:


32. Шыльдзікі магчыма ад балды прылепленыя:


33. Цудоўная "тройка" - ВАЗ-2103 (1972-1984):


34. У цудоўным колеры:


35. Позні Москвич-2140 (1982-1988) на белых савецкіх нумарах узору 1982 года:


36. Таксама амаль "блатныя" нумары:)


37. Иж-412-028 (1982-1997) на савецкіх нумарах:


38. Такі ж Іж на беларускіх чырвоных нумарах 1990-х:


39. На развітанне яшчэ адзін вельмі восеньскі корч - Москвич-2140SL (1981-1987):


40.
Tags: Маладзечна, карчы (аўтарубрыка), фота

Posts from This Journal “карчы (аўтарубрыка)” Tag

  • Корч дня

    1. Дажыліся! Корч дня - нейкі бездушны японскі мінівэн, куды коціцца гэтая рубрыка?! Але пачакайце, у мяне ёсць апраўданне - гэтая чырвоная маляўка…

  • Корч дня

    1. Пакуль часу стае толькі на кароткія зацемкі кшталту гэтай, таму трымайце чарговага карча дня, якога я спаймаў у мінскім Уруччы: 2. Так, гэта…

  • Корч дня

    Не так даўно я посціў фоткі рэдкага у нашых краях польскага універсала Polski Fiat 125p Kombi. Гэтую мадэль я тады бачыў упершыню, а тут на днях…

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 12 comments