Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Міжваенны Наваградак: фотапараўнанні, якія не ўвайшлі ў артыкул

Не так даўно насамрэч даўно я рабіў грунтоўны артыкул, а затым і пост пра лёс Наваградка ў 1920-я, 1930-я гады з параўнаннем здымкаў міжваеннага і цяперашняга часоў. Для артыкула я выкарыстаў 18 пар фотаздымкаў, але зрабіў я іх трохі больш. Вось цяпер выкладаю невыкарыстаныя фотапараўнанні асобным пастом.


1. Вялікіх гістарычных апісанняў горада каля кожнай фоткі, як ў арыгінальным артыкуле, тут не будзе. Проста апішу, што за месца выяўлена на фота. На першым здымку паказана урачыстае адкрыццё Кургана Бессмяротнасці Міцкевіча 28 чэрвеня 1931 года:


2. Курган зараз:


3. Адміністрацыйны корпус базару народнага промыслу (Bazar przemysłu ludowego) на былой вуліцы Касцельнай, закладзены ў 1932 годзе. Фота дрэннай якасці, бо ілюстрацыя з газеты:


4. Будынак захаваўся амаль у нязмененым выглядзе і стаіць на цяперашняй Савецкай вуліцы:


5. Вядомы будынак былой ваяводскай адміністрацыі. Галоўны ўваход:


6. Цяпер тут знаходзіцца наваградскі райвыканкам:


7. Яшчэ адзін ракурс:


8.


9. Пабудова двухпавярховага жылога дома, 1930-я гады:


10. Цікавы будыначак захаваўся і знаходзіцца на вуліцы Садовай:


11. Руіны Наваградскага замка ў міжваенныя гады:


12. І цяпер:


13. Від на замкавую гару з кургана Міцкевіча:


14. За 85 гадоў павырасталі дрэвы:)


15. Наваградскі мячэт:


16.


17. Цэнтральная плошча Рынак ў Наваградку ў міжваенныя гады:


18. Плошча Леніна ва ўсёй красе цяпер:


19. Тая ж плошча з іншага ракурсу (яго цалкам паўтарыць не ўдалося, бо фота зроблена з вышыні):


20. У жоўтым доміку знаходзіўся знакаміты днішча-бар "Рым" які, праўда, скурвіўся і стаў проста забегалаўкай "Рим":(


21. Гмах першай наваградскай электрастанцыі, пабудаванай нібыта пры нямецкай акупацыі ў часы Першай сусветнай вайны:


22. Цяпер тут шматкватэрны жылы дом:)


23. Падатковая палата падчас пабудовы:


24. Цяпер тут размяшчаецца наваградская гімназія №2:


25. Урадавая калонія ў 1920-я гады:


26. Драўляных дамоў засталося мала, але вялікі мураваны будынак, што ўдалечыні, добра захаваўся:


27. Фота будоўлі ваяводскага суда, 1930-я:


28. Завершаны будынак цяпер:
Tags: kresy_arch, Заходняя Беларусь, Наваградак, артыкул, архітэктура, параўнанне, публікацыі, старыя фота, фота

Posts from This Journal “Наваградак” Tag

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 13 comments