Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Кніга "1813": навіны за месяц



Прайшло ўжо больш за месяц з таго часу калі мая кніга "1813" з'явілася ў продажы ў электронным выглядзе на партале kniharnia.by.

За гэты час кніга стала лідарам продажаў "Кнігарні" за кастрычнік: http://budzma.by/news/top-10-samykh-pradavanykh-knih-na-partalye-kniharnia-by.html

У інтэрнэце з'явілася некалькі рэцэнзій на "1813" ад крытыкаў і літаратараў:

- "“Мусю пранцуз, цi не з’ясi гарбуз?”, або Паланез “Развітанне з Зомбілэндам”" тэкст ад Сяргея balachon Балахонава;
- "Напужацца па-беларуску" артыкул Ганны Янкута.

Ёсць водгукі і ад чытачоў:

- ад belskaya_mariya на livelib.ru: https://www.livelib.ru/review/722712-1813-uladzimir-sadoski;
- ад Насты xbohx на livelib.ru: https://www.livelib.ru/review/725877-1813-uladzimir-sadoski;
- ад RitaGreen на livelib.ru: https://www.livelib.ru/review/737713-1813-uladzimir-sadoski;
- ад bondaresja ў ЖЖ: "Книжное: Владимир Садовский - 1813";
- ад kansyello ў ЖЖ: Книги за ноябрь 2016.

На жаль, разгомных водгукаў яшчэ не было, так што застаецца толькі іх чакаць. У фэйсбуку было пэўнае непаразуменне з супрацоўнікамі музея Агінскага ў Залессі, якое скончылася маім забанам у іх суполачцы, але там мы проста не сышліся ў поглядах на мастацкую літаратуру і навукова-гістарычныя труды:)

Некалькі рэсурсаў узялі ў мяне інтэрв'ю з нагоды выхада кнігі:

- "ИНТЕРВЬЮ С ПИСАТЕЛЕМ ВЛАДИМИРОМ САДОВСКИМ" ад брэстскага сайта lustra-magazine.com;
- "Пісьменнік-фантаст патапіў зомбі ў канале Агінскага" ад "Слонімскай газеты";
- выйшаў невялікі сюжэт на "Белсаце" (глядзець з 1:35): https://youtu.be/LSlRRZUN0vo?t=1m35s
- нават барысаўскі тэлеканал СВЕТ ТВ узяў у мяне каментар наконт кнігі: https://www.youtube.com/watch?v=S02qRBpoR7U
- выйшла таксама інтэрв'ю ў газеце "Культура", але яго электроннай версіі пакуль няма.

Вось такія навінкі:)
Tags: 1813, аповесць, асабістае, творчасць

Posts from This Journal “1813” Tag

  • Кніга "1813": аўтограф-сесія з аўтарам

    Зноў пра "1813". Па-першае, у выдавецтве "Янушкевіч" выйшла папяровая версія маёй кнігі "1813". Набыць яе пакуль што можна толькі на сайце…

  • Мая кніга "1813" пабачыла свет!

    У мяне добрая навіна! Электронная версія кнігі "1813" ужо гатовая! Сёння я разаслаў падарункавыя асобнікі спонсарам майго краўдфандынг-праекта, а 1…

  • Вокладка кнігі "1813"

    У наш бедны-гаротны час пісьменнік, каб сэканоміць на выданні кнігі, павінны быць "шматстаночнікам" - і сам сабе карэктарам (мне гэта не…

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 11 comments