Маладзечанскі "польскі домік" на карціне 1956 года
партрэт
yozas_gubka
Маладзечна на карціне 1956 года мастака Леаніда Дударэнкі. У "кадр" трапіў вялікі даваенны жылы дом, пабудаваны паводле праекта архітэктара Юліяна Лісецкага для адміністрацыі Маладзечанскага павету ў канцы 1920-х гадоў. Я пра яго пісаў у вялікім матэр'яле па польскаму ведамаснаму жытлу у Маладзечна.


Працяг +2 ілюстрацыіCollapse )

Набыць за 10 жэтонаў
Buy promo for minimal price.

Корчэўспаміны
партрэт
yozas_gubka
У дзяцінстве ў 1990-я мне вельмі падабаліся "залізаныя" машыны-мыльніцы таго часу (гэта цяпер мне больш да спадобы рублёныя формы аўто 1970-80-х), а "крутасць" тачкі я мераў па колькасці кнопак, тумблераў і круцёлак на панэлі кіравання ў салоне. Ідэальным агрэгатам у гэтым плане я тады лічыў японскую Mazda Xedos 6 (1992-1999), у якой у вышэйшай ступені спалучыліся абодва чыннікі "крутасці": абсалютная "залізанасць" кузава і электронная начынка з шматлікімі кнопачкамі, характэрная для японскіх машын. Зрэшты, сёння гэтае аўто можна аднесці да зыходзячай натуры, што ўжо ўсё радзей і радзей трапляецца на дарогах і ў дварах Беларусі.

Карчы #49 вялікая падборка з Маладзечна
партрэт
yozas_gubka
1. Рубрыка "карчы" калісьці пачыналася з невялічкай падрубрыкі "Маладзечанскія фотазамалёўкі: старыя карчы Маладзечна", у сённяшнім выпуску я врнуся да вытокаў і пакажу вам, што мне ўдалося наздымаць у Маладзечна апошнім часам. Мінскі карчэвед з drive2.ru Gaigan называе наш горад корч-сталіцай Беларусі, хоць гэта і прыемна чуць, але я з ім не згодны - сапраўдны корч-кландайк гэта мінскія спальныя раёны, але тым не менш і Маладзечна можа тое сёе прапанаваць аматарам аўтастарыны. Паехалі!


Працяг +42 фотаCollapse )

Мапа БССР 1924-1926 гадоў
партрэт
yozas_gubka
Знайшоў у зборах Нацыяльнай бібліятэкі Беларусі цікавую мапу БССР сярэдзіны 1920-х гадоў. Дакладнай датыроўкі на мапе няма, але па складу акруг можна вызначыць, што мапа адлюстроўвае стан БССР на прамежку ад 1924 да 1926 гадоў, бо Віцебская і Аршанская акругі ў складзе БССР ужо ёсць (далучаны ў 1924-м), а Гомельскай і Рэчыцкай яшчэ няма (далучаны ў 1926-м). Магчыма, нехта зможа вызначыць больш дакладную датыроўку, напрыклад па чыгуначных лініях, як incopolis :)
З цікавостак - назвы населеных пунктаў на мапе пададзены згодна з класічным правапісам беларускай мовы, напрыклад, цяперашняе Маладзечна напісана як Маладэчна.
Мапа ў вялікім памеры па спасылцы.

Вокладка кнігі "1813"
партрэт
yozas_gubka
У наш бедны-гаротны час пісьменнік, каб сэканоміць на выданні кнігі, павінны быць "шматстаночнікам" - і сам сабе карэктарам (мне гэта не пагражае з маімі 4/10 баламі па беларускай мове ў школьным атэстаце), і верстальшчыкам, і дызайнерам. Калі не лёс з пісьменнасцю, то з дызайнам у мяне яшчэ быццам бы трохі штосьці атрымлівалася. Таму калі я рыхтаваў афармленне праекту па сбору сродкаў на выданне сваёй кнігі на краўдфандынг пляцоўцы "Ulej" (падтрымаць праект можна па спасылцы: ulej.by/project?id=64374), то першапачатковы дызайн вокладкі распрацоўваў сам.

У якасці асновы я абраў знакаміты партрэт Міхала Клеафаса Агінскага 1805 года работы французкага жывапісца Франсуа-Ксаўе Фабра (François-Xavier Fabre). Дарэчы, менавіта гэты партрэт (ці яго жывапісную копію) я першым чынам пабачыў у экспазіцыі, калі летась падчас "творчага адпачынку" наведаў Віленскую мастацкую галерэю (якую мне ў каментах парэкамендаваў il_gattopardo). Вось гэты партрэт:


Глянуць, што атрымаласяCollapse )
Цэтлікі: ,

Карчы і пакемоны
партрэт
yozas_gubka
Я тут раптоўна зразумеў, што пачаў гуляць у "пакемонаў" задоўга да таго як гэта стала мэйнстрымам:) Бо па сутнасці, пошук і фатаграфаванне рэдкіх "карчэй" у гарадскіх ебенях, мала чым адрозніваецца ад пошуку тых жа пакемонаў у тых жа лакацыях. Адзінае, што няма мапы з падказкамі, ну і тып і рэдкасць карча трэба вызначаць самастойна:) Карочэ, дару ідэю для стартапа - Карчы GO.

Ну а пакуль, дашлю вам у стужку яшчэ аднаго рэдкага пакемона карча - Москвич-408И 1968 года ў экспартным варыянце афармлення кузава:


Дарэчы, гаспадар аўто, які любезна пусціў мяне ў свой двор пафоткаць рарытэт, казаў, што "Масквіч" быццам бы на хаду і прадаецца. Так што, калі ў каго ёсць жаданне абзавесціся аўтакласікай пад'язджайце ў Селішча, што каля Астрашыцкага Гарадка, і дамаўляйцеся.

Ілюстрацыі да навэлы "1813"
партрэт
yozas_gubka
Працягваецца збор сродкаў на маю кнігу на http://ulej.by/project?id=64374. Дзякуй вялікі ўсім, хто ўжо падтрымаў праект. У якасці бонуса і падтрымання цікавасці да праекту пакажу шэраг ілюстрацый, створаных да зомбі-хорара "1813" мастаком Раманам Петрашка:

1.

+4 ілюстрацыіCollapse )

Корч дня
партрэт
yozas_gubka
1. Так як я апошнім часам зачасціў у абласны раддом (сёння праўда ужо жонку выпісалі) то выдалася нагода нарэшце наведаць новы і незнаёмы для мяне раён Мінска - Сцяпянку. У плане карчэй паход па Сцяпянцы выдаўся цудоўны, праўда, аснову корчэзнаходак складае занакамітая сцяпянская стаянка рэтрааўто, якую не фатаграфаваў толькі я лянівы. Але былі і нечаканыя знаходкі, напрыклад, гэты жаўток:)


+2 фотаCollapse )

Кніга "1813"
партрэт
yozas_gubka
Учорашні дзень быў цалкам заняты прыемнымі хлопатамі, таму за імі я забыўся паведаміць яшчэ пра адну навіну.

Учора на каўдфандынгавай прасторы ulej.by пачаўся сбор сродкаў на выданне маёй кнігі "1813" у электронным фармаце з аднайменнай навэлай у жанры зомбі-хорара:) Спасылка на старонку праекта тут: http://ulej.by/project?id=64374



Напісаў я гэтую аповесць/навэлу даволі даўно (сталыя чытачы гэтага ЖЖ ведаюць пра тое) і за гады ўносіў пэўныя праўкі, якія мне раілі зрабіць тыя, каму я дасылаў тэкст. Зараз аповед больш-менш завершаны (карэктура і рэдактура яшчэ будуць, сродкі на іх я таксама збіраю ў праекце) і таму я вырашыў паспытаць шчасця ў навамодным краўдфандынгу каб нарэшце выдаць кнігу. Кнігу электронную, выданнем і распаўсюдам якой будзе займацца партал kniharnia.by. Дарэчы, ўдзел у краўдфандынг кампаніі гэта па сутнасці перадзаказ кнігі, бо кожны спонсар які выдадкуе тры і больш новых беларускіх рублі ў выніку ўдалага заканчэння праекта атрымае асобнік кнігі ў якасці бонуса і гэта не лічачы іншых падарункаў пералічаных у праекце.

Галоўная навіна дня, года, жыцця.
партрэт
yozas_gubka
Сёння ўначы ў нас нарадзіўся сын. Рост 51 см, вага 3,25 кг. Назвалі: Адам.

З.Ы. Цяпер я магу афіцыйна падаць заяўку ў суполку batyanya_by, калі яна не загнулася канешне:)
Цэтлікі: ,

Яшчэ трохі фотак пасляваеннага Мінска
партрэт
yozas_gubka
У папярэжніх двух пастах (тут і тут) я выклаў фоткі з аднаго фотаальбома 1958 года. У гэтым пасце я сабраў здымкі з розных крыніц, на якія я натыкнуўся ўжо пасля таго як алічбаваў той альбом. Фотак не так шмат, але, здаецца, яны асоба нідзе не свяціліся.

1. Прашпект Леніна (цяпер Незалежнасці). Дом з гадзіннікам насупраць КДБ. Дарэчы, у якасці бою ў гэтым гадзінніку выкарыстоўвася звон, зняты з трыюмфальнай аркі ў былым польскім вайсковым гарнізоне ў Гелянова (раён Маладзечна) - я пісаў пра гэта ў наступным пасце: Гелянова. Маладзечна. Брама.


Працяг +10 фотаCollapse )

Мінск 1958 #2
партрэт
yozas_gubka
Працяг учорашняга паста з фоткамі Мінска з альбома 1958 года. Перашая частка была тут - Мінск 1958 #1. Цяпер новая порцыя з 45 здымкаў.

1. Цэнтральны сквер (цяпер таксама завецца і Александраўскім скверам).

Працяг +44 фотаCollapse )

Мінск 1958 #1
партрэт
yozas_gubka
Давялося мне неяк алічбаваць фотаальбом са здымкамі Мінска 1950-х гадоў - "Мінск у фотаілюстрацыях" выдавецтва "Звязда", 1958 год. Некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з альбома я ўжо паказаў у сваім артыкуле для tut.by "Балюстрады, портики и лепнина: редкие фотографии Минска конца 1950-х", але большая частка здымкаў з альбома засталася незасвечанай. Безумоўна, гэтыя здымкі сталіцы 1950-х ужо неаднаразова усплывалі на прасторах інцярнетаў, але, магчыма, хтосці іх усё-ткі не бачыў. Сёння выкладу першую палову ілюстрацый з альбома 1958 года. Паехалі!

1. Акадэмія навук БССР.

Працяг +44 фотаCollapse )

Надзённае
партрэт
yozas_gubka
Вы напэўна заўважылі, што я трохі падзабіў на напісанне пастоў у ЖЖ і бложык рэдка абнаўляецца (хаця матэр'ялу ў мяне на год наперад назапашана). Не ведаю, магчыма, гэта сезонная ЖЖ-спячка, ці проста мой імпэт да разгорнутых тэкстаў апошнім часам цалкам задавальняецца напісаннем артыкулаў для kraj.by ці tut.by, але кідаць ЖЖ я ні ў якім разе не збіраюся.

Дарэчы, на тым жа tut.by нарэшце з'явілася мая асабістая старонка са спісам усіх артыкулаў, зробленых для партала - news.tut.by/author/2569.html. Там ёсць некалькі тэкстаў, якія я не дубляваў у сябе ў ЖЖ, таму калі каму цікава гляньце, што прапусцілі.
Цэтлікі: , ,

Міжваенная БССР у часопісе "За рулем"
партрэт
yozas_gubka
1. Апошнім часам люблю пагартаць міжваенныя савецкія часопісы ў пошуках цікавай інфы ці рэдкіх фотак з Беларусі. Звычайна знаходжу тыя выданні, што выходзілі ў БССР, але часам і ў агульнасаюзных выданнях можна што-небудзь цікавае пра Беларусь знайсці. Напрыклад у часопісе "За рулем", які пачаў выхозіць у 1928 годзе. Архіўныя выпускі можна паглядзець на сайце часопіса - www.zr.ru/archive/zr. Дарэчы, на падставе аднаго з артыкулаў 1932 года я нядаўна напісаў матэр'ял для tut.by - "Все – в Автодор!". Автопробег по Советской Беларуси в 1932 году". Калі хто не бачыў гляньце.


Працяг +4 ілюстрацыіCollapse )

?

Log in