Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Карчы #18 from Vilnius with love

Дзякуючы тураператару днішчатур полукабантур і арганізатарам канцэрта "Ляпісаў", мы з Наталляй гэтыя выходныя правялі ў Вільні і Тракаі. Выкарысталі халяўную візу на ўсе сто адсоткаў і за тры дні агледзелі кучу ўсяго у тым ліку і гандлёвыя шэрагі акропаліса. Але пачну я з карчэй, пабачаных на вуліцах і ў дварах Вільні:)

1. Доўга думаў з чаго пачаць і вырашыў з гэтага Mercedes-Benz у кузаве C107, зафотанага ў самым сэрцы Вільні:
IMG_6482

2. Стан аўто выдатны. Думаю, што гэты "мэрс" заўсёднік розных аўта-рэтра-фэстаў:
IMG_6473

3. Гады вытворчасці: 1971-1989.
IMG_6475

4. Шыкоўнае калекцыйнае аўто:
IMG_6477

5. Але гулялі мы не толькі па цэнтры. З асаблівай увагай я даследваў Жверынас - раён горада, які актыўна забудоўваўся ў міжваенны час "польскімі домікамі" - нешта кшталту гродзенскага Новага Свету. Карацей, пра яго будзе асобны пост, а пакуль толькі запошчу "карчы" адтуль. Іх там шмат цікавых абнаружылася. Напрыклад, гэты Jaguar XJ40:
IMG_5904

6. Гады вытворчасці: 1986-1994.
IMG_5906

7. Яшчэ адзін літоўскі "брытанец" - Range Rover "Classic". Старажыл канвейера - гады вытворчасці: 1970-1995.
IMG_5911

8. Прыклад таго, як еўрапейскі нацызм уздымае галаву... хм, VW Käfer з налепкамі на мяжы фола, да і нумар у яго падазроны:
IMG_5932

9. Заходзім у глыб міжваенных кварталаў і бачым такую прыгажосць - Citroën CX Prestige:
IMG_5959

10. Падоўжаны на 10 см люксавы варыянт звычайнага Citroën CX - таксама, як і "мэрс" з першых здымкаў, у выдатным калекцыйным стане. Гады вытворчасці: 1976-1991.
IMG_5961

11. Спачатку я падумаў, што гэта нейкі савецкі УАЗік / ЛуАЗік...
IMG_5983

12. ... а аказалася, што гэта ФРГшны Volkswagen Iltis - асноўны ўседарожнік "бундэсвера" да з'яўлення Mercedes-Benz G-Class. Гады вытворчасці: 1978-1988.
IMG_5987

13. "Корч" і "польскі домік" у адным кадры - што можа быць лепей:)
IMG_5991

14. Жверынкас багаты на карчы раён, некаторыя гаспадары нават хаваюць свае скарбы ад чужых вачэй. Мяркую, пад накрыўкай "Москвич-403":
IMG_6127

15. Ёсць у тым раёне і больш простыя аўто, як гэты Wartburg 353.
IMG_6074

16. Гады вытворчасці: 1965-1988.
IMG_6068

17. Увогуле, паводле маіх назіранняў, аўтапарк у Літве прыкладна такі ж самы як у Беларусі, разве толькі савецкіх/расійскіх машын меней. Але і яны сустракаюцца - вось закінутая на від "ГАЗелька" у тым жа Жверынкасе:
IMG_6163

18. "Москвич-2140" ў добрым стане і на хаду недалёка ад чыгуначнага вакзала. Гады вытворчасці: 1976-1982.
IMG_6460

19. Дарэчы, на тым жа вакзале я заўважыў вось такога госьця з севера:
IMG_6547

20. Позні (пасля рэстайлінгу 1982 года) Saab 99 на нарвежскіх нумарах:
IMG_6550

21. 99-я мадэль выпускалася з 1968 па 1984 гады:
IMG_6552

22. Яшчэ, як я заўважыў, у Вільні папулярныя рэкламныя "карчы", так бы мовіць рухомыя стэнды:) Вось такі польскі Fiat 126p "Малюх" прыпаркаваны насупраць "Вострай Брамы":
IMG_6430

23. Рэклама нейкай аўташколы. Дарэчы сумма за навучанне на катэгорыю "B" паводле рэкламы складае 1200 Lt (347,54EUR).
IMG_6431

24. Яшчэ адзін "малюх" у адным са спальных раёнаў Вільні:
IMG_6952

25. Гады вытворчасці Fiat 126p: 1973-1992.
IMG_6956

26. Яшчэ пара карчжэй зафотаных у тым віленскім "спальніку", дзе мы ночылі. Volkswagen Jetta CL першай генерацыі:
IMG_5888

27. Гады вытворчасці: 1979-1984.
IMG_5889

28. Peugeot 205 CJ кабрыялет. Таксама заўважыў, што кабрыялеты на вуліцах Вільні сустракаюцца значна часцей чым у Мінску. Гады вытворчасці: 1986-1994.
IMG_5884

29. Honda CR-X другога пакалення на дарозе. Гады вытворчасці: 1987-1991.
IMG_5843

30. Бонус-трэк. Mercedes-Benz 560 SEC (купэ) у кузаве W126 з Тракая:
IMG_6813

31. Бачна, што "мэрс" куплены/прыгнаны нядаўна, нават нейкая рэклама ці што гэта на кузаве засталася. Гады вытворчасці: 1986-1991.
IMG_6818
Tags: Вільня, Літоўская Рэспубліка, Трокі, карчы (аўтарубрыка), фота
Subscribe

Recent Posts from This Journal

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 39 comments

Recent Posts from This Journal