Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Грамадскі транспарт Вільні

1. Апроч разнастайных віленскіх архітэктурных выдатнасцяў, "польскіх домікаў" і "карчэй" ў мінулай паездцы зацікавіла мяне яшчэ адна тэма - грамадскі транспарт літоўскай сталіцы. У горадзе аказалася ўсяго два віды грамадскага транспарту: аўтобусы і тралейбусы (гарадскія ровары і электрычку да аэрапорта я не лічыў). У гарадскім трафіку не сустрэнеш звыклых беларускаму воку МАЗаў і Белкамунмашаў, затое ўдосталь немаладых мадэляў еўрапейскіх марак. Яны для мяне ўяўлялі большую цікавасць. Зрэшты, новыя машыны я таксама фотаў.

Кошты на праезд у горадзе кусучыя. Кошт за адну 30-хвілінную паездку (у Вільні такая градацыя) складае 2,2 літа - 0,83$ - 8 660 бел.руб. Увогуле, у гарадскім транспарце ўведзена татальная карткавая сістэма, папяровых квіткоў зусім няма. Дзякучы нядаўнім новаўвядзенням айчыннага Мінсктранса, такая сістэма не падалася нам чымсці складаным.

На перыяд нашага падарожжа мы купілі праяздны на тры дні за 21 літ (+ 4 літа за картку) - 7,9$ (+ 1,5$) - 82 650 бел.руб. (+ 15 750 бел.руб.) і актыўна карысталіся ім.
IMG_6201

2. З назіранняў у мяне склалася ўраджанне, што тралейбусаў у Вільні болей, чым аўтобусаў. Прычым абсалютную большасць тралейбуснага парка складаюць Škoda 14Tr:
IMG_6131

3. Гэтая мадэль выпускалася ў Чэхіі з 1980-га па 2004-ты гады. Цікава, што выпрабаванні першых тралейбусаў новай на той час мадэлі праходзілі ў Кіеве ў пачатку 1980-х (Кіеў, дарэчы, потым набыў больш за ўсё тралейбусаў гэтай маркі - 354 штук). Увогуле, Škoda 14Tr у свой час пастаўлялася ў многія гарады былога СССР, але Мінск гэтыя тралейбусы абмінулі:
IMG_5860

4. "Шкода" ў віленскім раёне Звярынец:
IMG_6016

5. Апроч старэнькіх, алэ бадзёрых "Шкод", курсуюць па Вільні больш сучасныя тралікі на павялічанай трохвоснай базе - Solaris 15 Trollino AC:
IMG_6541

6. Робяць іх ў Польшчы і калі верыць вікіпедыі то Віленскі тралейбусны парк за перыяд 2004-2006 гадоў закупіў 45 такіх машын:
IMG_5836

7. З тралейбусамі ўсё. Аўтобусы ў Вільні прадстаўлены большым шэрагам марак. Аснову аўтобуснага парку складаюць "гармонікі" чэскай маркі - Karosa B 741 і Karosa B 841:
IMG_5733

8. Фірму Karosa на сённяшні дзень паглынула Iveco, але ў свой час гэта быў асноўны вытворца аўтобусаў у Чэхаславацкай Рэспубліцы:
IMG_6248

9. Выпускаліся гэтыя аўтобусы ў 1991-1999 гады:
IMG_6544

10. Ёсць ў аўтобусным парку Вільні масавы нямецкі аўтобус Mercedes-Benz O 405:
IMG_6944

11. Гады вытворчасці: 1983-2000.
IMG_6939

12. Ёсць і больш сучасныя аўтобусы, напрыклад, гэты Irisbus невядомай мне мадэлі:
IMG_5833

13. MAN A21 Lion’s City NL273 CNG:
IMG_6973

14. Mercedes-Benz Citaro:
IMG_6959

15. Паркоўка гарадской сеткі праката ровараў, пра якую я ўзгадваў у пачатку. Іх шмат у гістарычным цэнтры Вільні. Дарэчы, карыстацца роварамі можна і па праяздному на грамадскі транспарт, праўда, толькі цягам 30 хвілін.
IMG_5827

16. У дадатак, фунікулёр 2003 года, які падымае турыстаў да вежы Гедыміна "ўсяго" за 7 літаў - 2,6$ - 27 500 бел.руб.:
IMG_6349
Tags: Вільня, Літоўская Рэспубліка, карчы (аўтарубрыка), падарожжы, фота
Subscribe

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 41 comments