Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Мінская міжваенка. Наваколле Тэхналагічнага ўніверсітэта.

1. У квартале, дзе цяпер знаходзіцца Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ), у даваенны час было шмат забудовы. На жаль да нашага часу дайшло далёка не ўсё:
IMG_9799

2. На аэрафотаздымку часоў Другой сусветнай вайны у гэтым месцы можна пабачыць абрысы разбураных шматпавярховых дамоў ад якіх цяпер не засталося і следу. Напрыклад, вялікі дом (магчыма з серыі жылых дамоў для спецыялістаў), што стаяў роўна на перакрыжаванні сучасных вул.Свярдлова і Ульянаўскай. Адзінкі дамоў захавалася цалкам, частка паўразбураных будынкаў была адноўлена пасля вайны (часам з дадатковымі прыбудовамі):
тэхналожка 1944

3. Можна параўнаць стары здымак з сучасным здымкам гугла (лічбамі пазначаны будынкі, пра якія пойдзе гаворка ў гэтым пасце):
тэхналожка гугл

4. Пачну з жылога дома па вул.Ульянаўскай, №29. На здымках ён пазначаны "1":
IMG_9803

5. Згодна шыльды, дом 1927 года пабудовы:
IMG_9805

6. Прыкметы архітэктурнай эпохі, як прыкладам стужкавае асцякленне, прысутнічаюць, але будынак выглядае невыразна, асабліва калі параўноўваць з падобнымі жылымі пабудовамі таго ж часу ў стылі класічнага канструктывізма. Магчыма перад намі проста творчая перапрацоўка (пад патрабаванні новага часу) якога-небудзь дарэвалюцыйнага тыповага праекта:
IMG_9812

7. Від з двара (здымаў увеснц, таму асвятляльная вышка стадыёна яшчэ на месцы):
IMG_9815

8. Знакаміты жыхар дома - народны мастак БССР Іван Ахрэмчык:
IMG_9804

9. Побач, па вул.Ульянаўскай, 25, даваенны двухпавярховік з эркернымі балконамі ("2" на аэрафотаздымках):
IMG_9809

10. Па архітэктуры падобны на абкладзены цэглай драўляны барак:
IMG_9794

11. Перамясцімся на вул.Свярдлова, 15 ("3" на схеме) - на здымку ваеннага часу на яго месцы бачна пустая скрынка будынка без даха. Альбо ён быў спалены бамбёжкамі, альбо не быў дабудаваны да пачатку вайны:
IMG_7290

12. Пасля вайны дом лічы што адбудавалі занава - таму, напэўна, на пашпарце аб'екта пазначана дата будаўніцтва - 1950 год:
IMG_7269

13. Від з двара:
IMG_7275

14. Прыкмета міжваеннасці - стужкавае асцякленне лесвічных клетак:
IMG_7272

15. Дом 19 на вул.Свярдлова ("4" на схеме) ў пасляваенны час быў пашыраны ў левы бок:
IMG_9200

16. Завяршае наш сёняшні агляд будынак 23 па вул.Свярдлова - вялікі аўтамабільна-гаражны комплекс, які да вайны абслугоўваў урадавы аўтапарк:
IMG_9210

17. Адміністрацыйны корпус будынка выкананы ў класічным канструктывістскім ключы, зрэшты, у дадзеным выканнні вельмі падобным на заходні функцыяналізм:
IMG_9205
Tags: luftwaffe&googlemaps, Мінск, Мінская міжваенка, Усходняя Беларусь, архітэктура, краязнаўства, фота
Subscribe

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 15 comments