Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Category:

Як вырасла Маладзечна за 80 гадоў

Тое як вырас горад за амаль стагодзе можна пабачыць калі накласці сучасныя межы горада (стан прыкладна 2014 году) на мапу мясцовасці міжваеннага часу, а дакладней польскую вайсковую тапаграфічную мапу 1934 года (па кліку мапа ў вельмі вялікім адрозненні вагой 9МБ):


За гэтыя гады у межы горада ўвайшло некалькі вёсак і малых населеных пунктаў. Першае вялікае узбуйненне здарылася ў 1929 годзе калі мястэчку Маладзечна быў дадзены статус горада, да якога былі далучаны вёска Бухаўшчына, вёска і фальварак Новая Бухаўшчына, фальварак Маладзечна, фальварак і засценак Гелянова, калонія Завань і засценак Цівідаўка (на мапе 1934 яшчэ захаваліся абазначэнні некаторых гэтых мясцовасцяў).

За пасляваенныя дзесяцігодзі ў склад Маладзечна былі далучаныя вёска Здземелева (цяпер тут размяшчаецца маладзечанская прамзона), вёска Вялікае Сяло (далучана ў 1994 годзе) і частка вёскі Рагазы (пытанне аб далучэнні разглядалася ў 2013 годзе).

Цікавую інфармацыю па гістарычных раёнах горада Маладзечна можна глянуць у вікіпедыі ў адпаведным раздзеле: "Катэгорыя: Гістарычныя раёны Маладэчна".

Ідэя паста стырана адсюль: Былыя населенныя пункты на тэррыторыі Ашмянаў.
Tags: Mołodeczno, Заходняя Беларусь, Маладзечна, Молодечно, графіка, краязнаўства, мапы, параўнанне
Subscribe

Posts from This Journal “Маладзечна” Tag

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments