Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Дом турэмшчыкаў і іншая прывакзальная забудова г.Маладзечна.

У адзін з сонечных майскіх дзён я рашыў зладзіць фотападарожжа па мясцінах і месцах майго Маладзечна, якія асабіста для мяне сталі адкрыццямі апошняга году. Запрашаю і вас прагуляцца са мной.
Напэўна, шмат хто з маладзечанцаў ведае, што ў старым будынку дзяржаўнага архіва, што месціцца на вуліцы Лібава-Роменскай да вайны знаходзілася польская турма.



Пра тое сведчаць краты на двух вакенцах на рагу будынка (тут магчыма быў турэмны карцэр).

Але ж мала хто ведае, што для абслугі гэтай турмы быў пабудаваны жылы дом нездалёк ад месца іх працы.

Як расказаў мясцовы жыхар, гэты дом пабудаваны ў 1925 годзе для ахоўнікаў турмы і іх сем'яў. Пасля закрыцця турмы ў 1940, калі землі маладэчэншчыны былі далучаны да БССР, дом ператварылі ў "камуналку", дзе ў адной кватэры магло жыць некалькі сем'яў. У 90-ыя кватэры прыватызаваліся і цяпер тут звычайны жылы дом. 

Будынак мае грунтоўныя падмуркі з часанага каменя і высокі дах, на якім, па словах жыхара дома, сушылі вопратку ўзімку. 

Шматлікія коміны захаваліся ад унутранай сістэмы ацяплення на дровах і вуглі, што функцыянавала тут да 60-х гадоў. Цяпер жа ў доме цантральнае ацяпленне. За маленькімі акенцамі знаходзяцца ванныя комнаты. 

Пад'езды калісьці былі скразнымі. 

Але з часам выхады на бок завулка былі закладзены цэглай. Гэта можна заўважыць на фасадным баку будынка. 

У двары дома месцяцца, здавалася б, звычайныя для тых часоў скляпенні для прадуктаў.
 
Але, як патлумачыў мясцовы жыхар, гэта не зусім так. У 20-ыя, 30-ыя гады тут быў бетанаваны бункер, у якім захоўвалася зброя ахоўнікаў турмы. Вось бакавы ўваход у яго. 

Яго не адразу заўважыш і для мяне гэты бункер быў адкрыццём. 

Увогуле ўся гэтая грунтоўная пабудова стаіць на ціхай тупіковай вуліцы ім.Таўлая нездалёк ад Маладзечанскага аўтавакзала. Як раз за будынкам былога польскага староства, які таксама ўзведзены ў сярэдзіне 30-х гадоў. З 1940-га і ў пасляваенныя гады тут была гасцініца. 
 
Вось тут, калі абыходзіць староства злева, пачынаецца гэты непрыкметны завулак.

Тут, апроч дома турэмшчыкаў, ёсць яшчэ некалькі цікавых пабудоваў. Напрыклад, гэты не адрамантаваны, не гледзячы на дажынкі, домік сваім выглядам пераносіць нас у 50-ыя гады 20 стагодзя і толькі спадарожнікавая талерка псуе вобраз.

Затое дворык мала змяніўся з тых часоў. 

Від з вуліцы Таўлая на левае крыло староства/гасцініцы. Цяпер тут жылыя кватэры.

У гэтым класічным будынку месціцца адзел сацыяльнай дапамогі грамадзянам.

А тут нейкая ўстанова датычная райвыканкаму.

Тут былы аптэчны склад.

Апроч усяго на вуліцы ім.Таўлая знаходзіцца і будынак Маладзечанскай тыпаграфіі "Перамога". Гэта адна з самых старых пабудоў горада, пачатак будаўніцтва якой датуецца канцом 19 стагодзя.

Вось якой жоўценькай стала тыпаграфія да дажынак.

Ад яе рукой падаць да Маладзечанскага чыгуначнага вакзала. А яшчэ ад тыпаграфіі пачынаецца цяпер ужо пешаходная вуліца Прытыцкага, што вядзе ў цэнтр горада.

Калі пайсці на вакзал і скарыстацца яшчэ аднім дасягненнем дажынак - пешаходным мастом над рэйкамі...

...то можна пабачыць гэты непрыкметны будыначак, што быў калісьці адпраўным пунктам ваенкамата Маладзечанскай вобласці, з якога прызыўнікоў засылалі ва ўсе канцы былога СССР (мой дзед уязжджаў адсюль на службу у Іркутск). Цяпер тут месціцца ваенізанаваная ахова чыгункі. 

Дарэчы, тут недалёка знаходзіцца старая вадацяжнае вежа, пра якую я ўжо пісаў. Вось так яе пафарбавалі да дажынак.

За чыгуначнымі пуцямі пачынаецца раён "Лясныя" - месца з не вельмі добрай рэпутацыяй (але як мне падказалі добрыя людзі з маладзечанскага форума - "нядобрая рэпутацыя" даўно ў мінулым). Але тым не менш цікавай архітэктурай. Спусціўшыся з маста, адразу натыкаешся на гэты цікавы будыначак.
 
Нажаль, я не ведаю яго цяперашняга і мінулага прызначэння, але па наяўнасці гадзінніка над уваходам можна зрабіць выснову, што тут магчыма месцілася чыгуначная паштовая служба ці нешта падобнае.
UPD. На форуме мне падказалі, што тут знаходзіцца чыгуначная АТС і магчыма пункт аўтаматызацыі чыгуначнага руху. 

Побач з гэтым будынкам ёсць яшчэ некалькі цікавых жылых дамоў пачатку/сярэдіны 20 стагодзя. На здымку дом 1937 года пабудовы (па пашпарце).

А гэты жоўты домік раней напэўна не быў жылым, прынамсі, мне так здаецца з-за гаспадарчых варотаў у левым крыле будынка. 
 
За цаглянымі пабудовамі пачынаюцца драўляныя баракі. 

Я быў у гэтым месцы ўпершыню і нават не падазраваў, што ў нашым горадзе захаваліся будынкі такога кшталту.
 

Увогуле на "лясных" шмат усялякіх дамоў шматсямейнага тыпу і інтэрнатаў рознага гатунку, якія, як я разумею, і прынеслі раёну дрэнную славу.

Я не стаў тады заходзіць углыб гэтага раёну, але магчыма зраблю гэта пазней. Нешта мне падказвае там ёсць яшчэ шмат цікавага.
UPD. Добрыя людзі падказалі што на "лясных" раней было польскае вайсковае пахаванне. Але цяпер слядоў яго не захавалася і мабыць толькі старажылы памятаюць, дзе яно знаходзілася. 
Для цікаўных змяшчаю мапу свайго паходу.

1) Турма/архіў
2) Дом турэмшчыкаў
3) Цікавыя дамкі на вул.Таўлая
4) Тыпаграфія "Перамога"
5) Адпраўны пункт ваенкамата
6) Будынак магчыма звязаны з поштай
7) Драўляныя баракі
8) Вадацяжная вежа.

Мой папярэдні краязнаўчы допіс: Польская спадчына ў Маладзечне.

Tags: Mołodeczno, Заходняя Беларусь, Маладзечна, Молодечно, архітэктура, зацемка, краязнаўства, фота
Subscribe

  • Навіны блога

    Вы, напэўна, даўно заўважылі, што гэты мой блог хутчэй мёртвы чым жывы і гэта ёсць так. Мала таго, краязнаўчая частка блога ў поўным складзе з усімі…

  • Сканы часопіса "СССР на стройке" №5-6 і №7-8 1930 года

    Нядаўна я даведаўся, што ў двух нумарах часопіса "СССР на стройке" за 1930 год былі надрукаваныя матэр'ялы пра БССР з унікальнымі фотаздымкамі (у…

  • Мае артыкулы на TUT.BY за 2017-2018 гады (частка 2)

    Працяг учорашняга паста са спасылкамі на мае артыкулы ў ТУТ.БАЙ: 1. "Снести нельзя восстановить. Как выглядели разрушенные достопримечательности…

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments

  • Навіны блога

    Вы, напэўна, даўно заўважылі, што гэты мой блог хутчэй мёртвы чым жывы і гэта ёсць так. Мала таго, краязнаўчая частка блога ў поўным складзе з усімі…

  • Сканы часопіса "СССР на стройке" №5-6 і №7-8 1930 года

    Нядаўна я даведаўся, што ў двух нумарах часопіса "СССР на стройке" за 1930 год былі надрукаваныя матэр'ялы пра БССР з унікальнымі фотаздымкамі (у…

  • Мае артыкулы на TUT.BY за 2017-2018 гады (частка 2)

    Працяг учорашняга паста са спасылкамі на мае артыкулы ў ТУТ.БАЙ: 1. "Снести нельзя восстановить. Как выглядели разрушенные достопримечательности…