?

Log in

No account? Create an account
Маладзечанскія фотазамалёўкі #7
партрэт
yozas_gubka
1. Welcome to Silent Hill
Фото0857
Маладзечна сёння ўдзень накрыў жэстачайшы туман.
...2, 3.Collapse )

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.

Польскае ведамаснае жыллё ў Маладзечна
партрэт
yozas_gubka
Артыкул складзены на падставе матэрыялаў, што я паступова збіраў пра польскую архітэктуру ў Маладзечна, а таксама, з інфармацыі, знойдзенай ў польскай архітэктурнай перыёдыцы 1920-х, 1930-х гадоў.
Руская версія артыкула на партале kraj.by

З 1921 па 1939 гады Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. Для новай польскай дзяржавы беларускія землі з самага пачатку былі праблемнай тэрыторыяй: разбураная вайной інфраструктура, нелаяльнае насельніцтва, мяжа з Савецкім Саюзам, з якім у Польскай Рэспублікі былі напружаныя адносіны. Але адмаўляцца ад "крэсаў усходніх" палякі не спяшаліся. Ужо напачатку 20-х гадоў Польшча прынялася рэалізоўваць план асіміляцыі ўсходніх земляў, у якім архітэктура грала не апошнюю ролю. Палякі актыўна будавалі адміністрацыйныя будынкі: староствы, управы, паштовыя і банкаўскія аддзяленні. Узводзілі польскія школы і гімназіі. Але самую пільную ўвагу польскія ўлады надавалі ведамаснаму жыллю для палякаў, якія перасяляліся з заходніх рэгіёнаў Польшчы для працы ў новых адміністрацыйных раёнах. Спецыяльна для польскіх адмыслоўцаў у беларускіх гарадах і мястэчках будаваліся так званыя "калоніі ўраднікаў": раёны з тыпавымі малапавярховымі дамамі, разлічанымі на адну ці на дзве сем'і. Забудова такога тыпу добра захавалася ў Лідзе, Наваградку, Брэсце, Баранавічах і іншых заходнебеларускіх гарадах. Але катэджамі для стараст, лекараў, настаўнікаў і іншых службоўцаў палякі не абмяжоўваліся. Будавалі яны і шматкватэрныя дамы, праўда, жыллё ў такіх пабудовах прызначалася ў большасці выпадкаў не для перасяленцаў грамадзянскіх прафесій. У дзвюх- і трохпавярховыя дамы засяляліся сем'і афіцэраў і сяржантаў Войска Польскага, а таксама сем'і службоўцаў Міністэрства ўнутраных спраў. У Маладзечна да сённяшняга дня захавалася каля дзясятка такіх шматкватэрных дамоў, пабудаваных палякамі ў 20-х, 30-х гадах ХХ стагоддзя.

Вось, напрыклад, жылы дом №5 на вул.Таўлая, што знаходзіцца недалёка ад Маладзечанскага аўтавакзала:

Ён пабудаваны ў 1925 годзе па праекце архітэктара Юльяна Лісецкага для сем'яў афіцэраў Корпуса Аховы Памежжа і службоўцаў Маладзечанскай гміны. Гэта было ведамаснае жыллё вышэйшага класа. У доме знаходзілася 14 камфартабельных кватэр: 3 чатырохпакаёвыя, 3 трохпакаёвыя і 8 двухпакаёвых. У кожнай прадугледжваліся памяшканні для прыслугі і ўласнае каміннае ацяпленне.

+ 39 фотак (трафік!)Collapse )