February 20th, 2013

партрэт

Архіў з аэрафотаздымкамі беларускіх гарадоў часоў ВАВ

Добрыя людзі з "Рэгіянальная газеты" (Зоя Хруцкая) паказалі мне калісьці нямецкія аэрафотаздымкі Маладзечна часоў вайны, што ляжалі на гэтым рэсурсе: www.wwii-photos-maps.com/
Сайт канешне добры, але навігацыя па ім рэалізавана надзвычай дрэнна (яе там проста няма) і калі я захацеў знайсці здымкі іншых беларускіх гарадоў, то скарыстаўся пашыранымі наладамі пошуку гугла, а не інструментамі самаго сайта. Я патраціў адзін вечар, каб выўдзіць адтуль здымкі усіх беларускіх населеных пунктаў, што там былі, яшчэ адзін вечар я патраціў на пошук некаторых з гэтых н.п. на мапах гугла і вось што у мяне атрымалася:
спасылка на архіў "Беларускія гарады на аэрафотаздымках люфтваффе і гугла"
Змест архіва:
Асіповічы
UPD станцыя Ашмяны
Баранавічы
Баркі (вёска)
Васілевічы
Ваўкавыск
Ветка
Віцебск
Высокая (чыгуначная станцыя)
Гатоўня (аэрадром)
Жалудок (пасёлак)
Клецк
Маладзечна
Наваградак
Новаельня (пасёлак)
Новыя Дарогі (вёска і аэрадром)
Орша
Пятровічы (вёска і аэрадром)
Халоднікі (чыгуначная станцыя)
Чахоўцы (вёска і аэрадром)
Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.