May 18th, 2015

партрэт

Карчы #30

1. У той час калі ў Мінску праходзіў фестываль рэтрааўтамабіляў "Рэтра-Мінск-2015", у мяне быў свой уласны корчэфестываль "Карчы-Масты-2015" з крамбамбуляй і шлёндрамі, што спантанна праходзіў у горадзе Масты Гродзенскай вобласці:) І пачну я гэты выпуск "карчэй" з аўтамабіля, які я бачыў першы раз у жыцці - Škoda 105 L (1976-1990):


Collapse )
Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
партрэт

Аўтадызайн #3

Сёння ў мяне было расчараванне. Не, я заўжды ведаў, што савецкі аўтапром як мінімум на 83% складаецца з запазычванняў, як "чэсных" (ВАЗ-2101 - FIAT-124), так і "нячэсных" (ЗИС-101 - амерыканскія "Бьюікі" 1932-33 гадоў), але думаў, што тое-сёе ў СССР была свайго. І сімвалам гэтага свайго я заўжды лічыў 408-мы "Масквіч": самы стылёвы савецкі аўтамабіль, калі не за ўвесь час, дык 1960-х гадоў дакладна, з лёгкім павевам плаўніковага стылю ў дызайне, хромам, цудоўнай экспартнай версіяй з чатырма фарамі і вытанчанымі заднімі ліхтарамі... Вось пра іх я і хачу сказаць пару слоў, зрэшты, не трэба слоў - глядзіце самі: