January 17th, 2016

партрэт

Заходняя Беларусь на здымках 1920-х: Віленскае ваяводства

Натыкнуўся на прасторах інцярнэтаў на цікавы краязнаўчы альбом "Polska w Krajobrazie i Zabytkach" ("Польшча ў пейзажах і помніках старыны") 1930 года, у якім змешчаны фотаздымкі з усіх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай, у тым ліку і тых, што складалі Заходнюю Беларусь: Наваградскага, Палесскага, часткі Віленскага і Беластоцкага. Якасць здымкаў, зрэшты, няважная, бо адсканаваны альбом быў, пэўна, на самых нізкіх наладках, дый само па сабе шмат чакаць ад сканаў паліграфічных матэр'ялаў не варта. Мабыць, у кагосці з калекцыянераў і ёсць арыгінал альбома ўжывую, але нам, краязнаўцам інтарнэт-даследчыкам, прыходзіцца абыходзіцца тым, што ёсць:)

Пачну выкладаць здымкі спачатку з Віленскага ваяводства, некаторыя з іх ужо засвяціліся на такіх краязнаўчых сайтах кшталту radzima.org ці globus.tut.by, але большасць нідзе не сустракаў. Над гэтым альбомам працавалі такія майстры, як Юльюш Клос (польск. Julijusz Kłos) - знакаміты архітэктар і гісторык архітэктуры з Вільні, аўтар комплекснай забудовы Браслава ў 1920-я і некаторых іншых архітэктурных аб'ектаў, якія захаваліся ў Беларусі. У альбоме таксама змешчаны здымкі знакамітага польскага фатографа Яна Булгака (польск. Jan Bulhak) - майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі. Ёсць здымкі А. Віслоцкага (польск. A. Wisłocki) і фота з архіву Віленскага краязнаўчага таварыства (польск. Wileńska krajoznawcza towarzystwa).

1. Будслаў. Парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (барока XVIII ст.):


Collapse )
Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.