?

Log in

No account? Create an account
Фотапараўнанне: Маладзечна часоў Маладзечнаскай вобласці і цяпер
партрэт
yozas_gubka
Учора на TUT.BY выйшаў чарговы мой матэрыял, гэтым разам пра Маладзечна "Как это было: Молодечно времен, когда он был областным центром, и сейчас". Выкладаю ў блогу беларускамоўную версію гэтага артыкула.



Маладзечанская вобласць праіснавала 16 гадоў з 1944 па 1960 год. Гэта самы працяглы тэрмін існавання буйной альтэрнатыўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў пасляваеннай гісторыі БССР. Адразу пасля вызвалення ў 1944 годзе Беларусь налічвала 13 абласцей. 16 жніўня 1945 стала на адну вобласць менш - Беластоцкі край быў перададзены Польскай Рэспубліцы. У 1954 годзе ў ходзе ўзбуйнення былі скасаваныя Баранавіцкая, Бабруйская, Пінская, Палеская і Полацкая вобласці. Маладзечанская вобласць была павялічана і праіснавала адначасова са звыклымі сучаснаму беларусу абласцямі яшчэ 6 гадоў да наступнай хвалі узбуйнення.

За гэтыя 16 гадоў горад Маладзечна вельмі моцна змяніўся. Была пабудавана новая цэнтральная плошча, забудова якой павінна была адпавядаць абласному статусу горада. Вырас парк, з'явіліся новыя вуліцы і раёны. Прапаную сваім чытачам здзейсніць віртуальную экскурсію ў мінулае і параўнаць горад Маладзечна часоў Маладзечанскай вобласці з яго сучасным станам.

Працяг +30 фотаCollapse )

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.

Мапы Маладзечанскай вобласці 1954 і 1959 гадоў
партрэт
yozas_gubka
У плечы папярэняму пасту пра абласны цэнтр Маладзечна размяшчу яшчэ две мапы Мадазечанскай вобласці з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мапы амаль не адрозніваюцца паміж сабой, прынамсі я пры павярхоўным аглядзе заўважыў толькі тое, што да 1959 года ліквідавалі Ільянскі раён (аб'яднаўшы яго з Вілейскім), а таксама каля Заслаўя з'явілася знакамітае Заслаўскае вадасховішча яно ж Мінскае мора. Таксама здзіўляе наяўнасць у 1950-я на поўначы вобласці разгорнутай чыгуначнай сеткі (няхай і вузкакалейнай) якая да нашага часу ўжо не дайшла.

1. Маладзечанская вобласць 1954 год (па спасылцы мапа ў вялікім разрозненні 2889х4000, 7,6МБ):


+ мапа 1959 годаCollapse )