Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Пасёлак Беразінскае: закінуты торфазавод і вузкакалейка

Пасёлак Беразінскае, што ў Маладзечанскім раёне, заснаваны ў 1951 годзе, як працоўнае паселішча для рабочых торфазавода. Даліна ракі Беразіны была заўжды багатая на гэты від мясцовага паліва. Сёння ж торф у якасці паліва мала каму патрэбны, таму што ёсць танны і больш эфектыўны газ, але напрыканцы 40-х, пачатку 50-х альтэрнатыў торфу было мала (дровы калі толькі). Таму торфазаводы раслі на Беларусі пасля вайны як грыбы пасля дажджу. Некаторыя з іх дзейнічаюць і цяпер, захоўваючы цікавую інфраструктуру вузкакалейных чыгунак. Торфазаводу у Беразінскім пашчасціла значна менш. Але пра ўсё па парадку.  


Сляды тарфяной інфраструктуры пачынаюцца ўжо на 10-м кіламетры аўтадарогі Маладзечна-Валожын. Насыпны (ці высыпны) тэрмінал узвышаецца пасярод апрацаванага поля. Тут брала пачатак вузкакалейка, якая калісьці звязвала паміж сабой палі торфанарыхтоўкі, торфазавод і станцыю "Беразінскае" "дарослай" чыгункі. На заднім плане можна пабачыць сілуэт агромністага будынку торфазаводу з комінам.

Нажаль, цяпер ад вузкакалейкі застаўся толькі насып, які добра бачны на гуглмэпс.

Рэйкі даўно дэмантаваныя і калі прайсціся па насыпу, можна знайсці толькі пару чыгуначных цвікоў-кастылёў.

Добры від на торфазавод адчыняецца адразу за вёскай Літва. 

Агромністы па мясцовых маштабах будынак адразу прыцягвае да сябе увагу.

Ёсць нешта змрочна-пафаснае ў гэтым пасляваенным прамысловым канструктывізме. 
 
Калі я гляжу на гэты будынак, то мне адразу прыгадваюцца лакацыі адной малавядомай кампутарнай гульні "You are Empty".

Сам завод хоць і не дзейнічае для патрэб торфанарыхтоўкі, але не такі закінуты як можна было б падумаць. Нейкі прыватнік выкупіў некалькі памяшканняў будынку і змясціў там цэх сваёй вытворчасці.

Але з большага тэрыторыя завода - гэта разваліны. Нездалёк знаходзіцца будынак прымальнага тэрміналу.

Тут добра захаваўся механізм пераварочвання вагонаў.

Вось так гэта выглядае знутры. 


У кіламетры ад торфазаводу знаходзіцца чыгуначны прыпынак "Беразінскае" - шэраговы паўстанак на накірунку Маладзечна-Ліда, на якім нават квіткоў не купіш.

Аб былой прамысловай прызначанасці гэтага месца можа казаць будынак пажарнай часткі з каланчой - торф як-ніяк гаручае рэчыва.

У гэтым месцы сыходзіліся две лініі чыгункі - шырокакаленай і вузкакалейнай. Пра наяўнасць тут калісьці вузкакалейных саставаў не толькі грузавога, але і пасажырскага прызначэння сведчыць пакінуты на тэрыторыі прадпрыемства ААТ "Беразінскае" вагон тыпу ПВ40.

Гэты вагон таго ж самага тыпу, што і вагоны Мінскай дзіцячай чыгункі, толькі перароблены пад склад. Таксама на тэрыторыі прадпрыемства сумуе другі вагон блізкі па канструкцыі да першага.

Магчыма сярод маіх жэжэшных сяброў знойдуцца аматары чыгуначнай тэматыкі і раскрыюць яго сапраўдную назву, бо нічога падобнага ў інтарнэце я не знайшоў (я так разумею гэта не цягнік, а проста першы пасажырскі вагон саставу, які абсталяваны свяцільнямі).
UPD. Шаноўны victogan знайшоў, што гэты сумны з віду вагончык, насамрэч аўтаматрыса (па-просту пасажырскі вагон з маторчыкам, ці рэйкавы аўтобус) серыі АМ-1.

Калі я правільна разбіраюся ў дызайне савецкіх прамысловых лагатыпаў - зроблены гэты вагон на тым жа Дземіхаўскім машынабудаўнічым заводзе, што і ўся серыя ПВ40.

На жаль, гэта ўсё, што засталося ад інфраструктуры беразінскай вузкакалейкі. Сам жа населены пункт Беразінскае - тыповы абразчык рабочага паселішча 50-х з тыповай для тых часоў архітэктурай. 

Адзіная тутэйшая асаблівасць, гэта тое, што большасць такіх рабочых дамкоў у паселішчы абкладзена брыдкай жоўтай пліткай. Складаецца такое ўраджанне, што недзе побач тут быў яшчэ і плітачны завод.

Выбачайце, што ні слова не сказаў пра Беразінскае ПТВ, проста мэтай маёй вандроўкі быў менавіта торфазавод, як абразчык пасляваеннай прамысловай забудовы - брутальнай, гігантаманскай і велічнай.



Tags: Беразінскае, Маладзечанскі раён, краязнаўства, падарожжы, фота, чыгунка
Subscribe

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 12 comments