Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Шырма для "Амерыканкі"

1. Калі ідзеш па вуліцы Гарадскі Вал у раёне прашпекта, то абавязкова продзеш каля непрыкметнага чатырохпавярховага будынка, які стаіць ушчыльную паміж двумя карпусамі Міністэрстава ўнутраных спраў і амаль нічым ад іх не адрозніваецца. Здаецца, што гэта звычайны адміністрацыйны будынак, у якім размяшчаюцца шматлікія кабінеты для супрацоўнікаў МУС ці КДБ. Але, насамрэч, у гэтым будынку хутчэй за ўсё няма ніводнага рабочага памяшкання апроч калідора, бо шырыня пабудовы ўсяго шэсць метраў. Гэты будынак толькі шырма для іншага вядомага мінскага будынка - СІЗА КДБ - які ў народзе мае назву "амерыканка".


2. Гісторыя будынка турмы КДБ сама па сабе вельмі таямнічая: ніхто не ведае, ні імя архітэктара, ні дакладнага года пабудовы СІЗА, ні нават таго, чаму турма мае сваю неафіцыйную назву "амерыканка". Па адной з версій будынак турмы быў узведзены ў 1920-я па амерыканскім праекце для патрэб ЧК (у будучым НКУС), якая размяшчалася у былым доме Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання (у якім зараз месціцца МУС РБ). Цыліндрычны будынак турмы зараз надзейна хаваецца ва ўнутраным двары комплекса МУС і КДБ РБ, але так, відаць, было не заўсёды. Напэўна, раней турама выходзіла аднім з фасадаў на вуліцу Урыцкага (цяперашні Гарадскі Вал) і НКУСаўцам спатрэбілася закрыць яе ад вачэй грамадзян фальшывай сцяной, якая ніякіх функцый апроч шырмы не нясе. Вось як гэты будынак выглядае з вышыні птушынага палёта на фотаздымках С.Плыткевіча з сайта planetabelarus.by:


3. Як бачна з гэтага ракурса, "шырма" занадта тонкая каб у ёй апроч калідора маглі размяшчацца яшчэ якія-небудзь памяшканні. З боку турмы (барабанападобны будынак з сінім дахам) ў пабудовы нават няма ніякіх вокнаў - проста пустая сцяна вышынёй у чатыры паверхі.


4. На нямецкіх аэрафотаздымках часоў Другой сусветнай бачна, што шырму пачалі будаваць ужо да вайны. Але на здымку 1943 года на будынку адсутнічае дах: ці ён згарэў падчас авіяналётаў, ці проста не быў дабудаваны - невядома.


5. Мала таго, на здымках часоў акупацыі бачна, што першапачаткова "шырма" была двухпавярховай:


6. Прыкладна такі ж ракурс з "Яндэкс-панарам" - можна пабачыць адрознені:


7. Дарэчы, на здымку 1960-х гадоў, "шырма" таксама стаіць двухпавярховай - значыць будынак зраўнялі па вышыні з суседнімі толькі ў наступныя дзесяцігоддзі:


8. У прынцыпе гэты будынак цікавы прыклад чыста дэкаратыўнай архітэктуры, якая выконвае толькі функцыю загародкі (ну можа яшчэ калідора і перахода паміж карпусамі МУС). Від на комплекс КДБ з вышыні паветранага шара з фотаматэр'яла TUT.BY:


9. Яшчэ адно фота комплекса з вышыні зробленая dimabalakirev - сцяна-шырма за "амерыканкай" ва ўсёй красе.


Дарэчы, ёсць у Беларусі яшчэ адна "Амерыканка", якую не трэба хаваць за шырмай - гэта перакладніцкая ініцыятыва па публікацыі на беларускай мове твораў сучаснай амерыканскай літаратуры. На першы раман серыі - "Палёт над гняздом зязюлі" Кена Кізі ідзе збор сродкаў на краўдфандынг-пляцоўцы ulej.by. Далучайцеся, засталося сабраць зусім мала!
Tags: Мінск, Мінская міжваенка, архітэктура, краязнаўства, параўнанне, перапост, фрэнды
Subscribe

Posts from This Journal “архітэктура” Tag

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 22 comments