Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Category:

Карчы #51: вяртанне вясны

1. Пасля палутарагадавой спячкі карчы вяртаюцца ў старым фармаце! Увесь гэты час карчы жылі ў асноўным ў маім інстаграме, які рэгулярна абнаўляецца - www.instagram.com/yozas_gubka. Гэты выпуск яшчэ адметны тым, што ў ім я упершыню паспрабую выкарыстаць сервіс яндэкс.дыск у якасці фотахостынга (бо яндэкс.фоткі хутка накрыюцца і самі пераедуць на дыск), таму калі раптам будуць якія праблемы з адлюстраваннем фотак - пішыце ў каменты, будзем разбірацца. Першае фота ў стылі "старае і новае", зробленае падчас першага вясновага корчэпаходу па наваколлях працы:


2. Мая любімая мадэль Volkswagen Golf Mk1 (1974-1983) у вясёленькім колеры і на чырвоных нумарах:


3. На закрытай стаянцы побач сумуе ЗАЗ-968М (1979-1994) на савецкіх нумарах:


4. Там жа брутальны Ford Explorer першага пакалення (1991-1994) на спушчаных колах:


5. Ford Probe першага пакалення (1988-1992) згубіўся сярод арыгінальных "хрушчовак" першых серый:


6. Ён жа спераду, нумар трошкі наблатыканы:


7. Нестарэючая классіка - Mercedes-Benz W123 (1975-1986) таксама у вясёленькім жоўтым колеры:


8. Вогненная Toyota Celica пятага пакалення (1990-1993) на збочыне працоўнага раёна:


9. Не такая яскравая, але ў даволі рэдкім кузаве універсал - Mazda Familia/323 пятага пакалення (1985-1989):


10. Таксама даволі рэдкі кузаў для "мазд", якія ў нас распаўсюджаны - Mazda 626 Coupe трэцяга пакалення (1982-1987):


11. Ахвяра незавершанага цюнінга - BMW 5 Series у кузаве E28 (1981-1987):


12. Яшчэ адзін вогненны "бумер" - BMW 3 Series у кузаве E36 (1990-2000):


13. Даволі рэдкі "Масквіч" у кузаве універсал - Москвич-2137 (1976-1985):


14. Адфоткаў з усіх бакоў:


15. Заднія ліхтары яшчэ з 408-й мадэлі 1964 года:


16. Леташня знаходка з Маладзечна - ГАЗ-21 "Волга" трэцяй серыі (1962-1970). Як казаў гаспадар - гэты экземпляр донар для аднаўленяя тншай "Волгі":


17. На фота канец снежня 2017 года, але снегам тут і не пахне:)


18. Яшчэ адна снежаньская знаходка з Заслаўя - Volvo 240 (1983-1993):


19. Беларуская зіма канца 2017 года:)


20. Яшчэ адзін ракурс:


21. Ну і на развітанне - модная вясновая заслаўская аўтадапамога на базе Mercedes-Benz LP 808 (1965-1984):
Tags: Заслаўе, Мінск, карчы (аўтарубрыка), фота
Subscribe

Posts from This Journal “карчы (аўтарубрыка)” Tag

  • Карчы #52: Мазыр і Калінкавічы

    1. На тры дні ў верасні патрапіў у камандыроўку ў Мазыр і Калінкавічы. Увесь час з калегамі матаўся паміж гэтымі гарадам (а яны адзін ад аднаго…

  • Корч дня

    1. Карчы жылі, карчы жывы, карчы... ну вы зразумелі. Рубрыка паціху ажывае пасля доўгай спячкі (праўда у фармаце інстаграма яна даўно жыве поўным…

  • Корч дня

    1. Дажыліся! Корч дня - нейкі бездушны японскі мінівэн, куды коціцца гэтая рубрыка?! Але пачакайце, у мяне ёсць апраўданне - гэтая чырвоная маляўка…

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 19 comments