
Працягваецца збор сродкаў на выданне часопіса "Мінкульт" №3 тэма якога - фантастыка.
Спасылка на краўдфандынг тут: https://ulej.by/projects/13137.
Па сутнасці, гэта першы за многія гады (ад часоў можа якога зборніка "У зеніце Антарэс" 2008 года) міжаўтарскі зборнік цалкам прысвечаны беларускай фантастыцы.
Будзе там і адно маё апавяданне. Груба кажучы гэта тэкст ў жанры "пра патраплянцаў", у якім сучасныя людзі трапляюць у мінулае і спрабуюць змяніць гісторыю. У мяне таксама гераіня трапляе у мінулае, а дакладней у 1937 год напярэдадні "ночы растраляных паэтаў". Ці атрымаецца ў яе нешта змяніць - можаце даведацца з часопіса, калі ён будзе выдадзены:)
Journal information