Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Яхімоўшчына: па слядах Янкі Купалы

7 ліпеня 2012 года спаўняецца 130 год са дня нараджэння Янкі Купалы. І з гэтай нагоды я як сапраўдны кан'юктуршчык рашыў распавесці вам пра Яхімоўшчыну.  

У вёсцы Яхімоўшчына Маладзечанскага раёну месціцца самы "малады" філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Гэтае месца не такое папсовае як тая ж Вязынка. Тут не ладзяцца паэтычныя п'янкі злёты, не блукаюць мінскія дачнікі і турысты, у Яхімоўшчыне ўсё па-вясковаму ціха і спакойна, нават цяпер, у юбілейны год. Магчыма, віной таму аддаленасць вёскі ад буйных транспартных шляхоў. Каб дабрацца сюды на грамадскім транспарце з Мінска трэба зрабіць перасадку ў Маладзечне на Лідскі дызель, дый потым прайсціся пехам кілометры чатыры ад станцыі "Палачаны". Прыкладам, дабрацца да Вязынкі можна ўсяго за 50 хвілін язды на электрычцы, як з боку Мінска, так і з боку Маладзечна.


Яхімоўшчына на мапе:
 
Увогуле на Маладзечанскай зямлі месцяцца два з чатырох філіялаў музея Янкі Купалы плюс мемарыяльная дошка ў самім горадзе на будынку (цяперашні ваенкамат) дзе ночыў пражываў паэт ў 1908 годзе і бюст у Радашковічах, дзе Купала працаваў пісарам. На днях у нас збіраюцца паставіць помнік песняру, які абяцалі збацаць яшчэ да дажынак.
Але вернемся ў Яхімоўшчыну.

Так, тут Купала батрачыў памочнікам вінакура ў маёнтку пана Любанскага і па-сумяшчальніцтву пісаў свае знакамітыя вершы, што потым увойдуць у яго першы зборнік "Жалейка". Пра ўсе акалічнасці таго перыяду творчасці песняра можна цудоўна прачытаць у вікіпедыі, ці на сайце музея, а я пакажу вам тое, што засталося ў Яхімоўшчыне ад знакамітага маёнтка і бровара.
Вось яна старая вінакурня.

Будынак зведаў шмат дабудаванняў і працаваў па прызначэнню ў якасці спіртзаводу ажно да нядаўняга часу.

Недалёка ад яго знаходзіцца і той самы бровар. 

Пабудова 1897 году нядаўна перанесла аперацыю атынкоўвання. Каб пабачыць, якім быў бровар раней, трэба проста абыйсці вакол будынка.

За зялёнай дзверкай схаваны кацёл старога паравога ацяплення.

Да таго ж, тут, у ценю памятнага будынка, далёка ад чужых вачэй мясцовыя аматары антычнай філасофіі ладзяць свае дыспуты ў перакуленым рэзервуары вадацяжнай вежы.  

Гэтыя прамысловыя пабудовы месцяцца на другім баку невялікага вадаёма, насупраць драўлянага дома, дзе ўласна і пражываў Янка Купала.  

Да рэвалюцыі тут быў дом для прыслугі і рабочых маёнтка. Так бы мовіць працоўны інтарнат. У вялікім склепе пад домам захоўвалася і гатавалася ежа для панскага дома.

Па словах супрацоўніцы музея (а ў гэтым доме месціцца асноўная яго экспазіцыя) за савецкім часам скляпенні будынку былі завалены друзам і іншым смеццем аж да столі. І калі адчынялі музей, то некалькі месяцаў ачышчалі гэтыя памяшканні, нават з прыцягненнем працоўнай сілы мясцовых сутачнікаў.  
 
Побач з домам прыслугі месціцца былая кантора (ці афіцына) маёнтка, пабудаваная ў неакласічным стылі. Тут экспазіцыі пакуль няма і ідзе пермаментны рэмонт. Сам панскі палац, нажаль, не захаваўся, ён быў разбураны пад час першай сусветнай вайны.

За будынкам канторы, знаходзяцца яшчэ два цікавых аб'екты. Гэта гумны, пабудаваныя па старой нямецкай (ці галандскай) тэхналогіі.

Іх ледзьве не нападкаў сумны лёс. Справа ў тым, што да нядаўняга часу яны належылі Яхімовічскаму калгасу і стаялі на чарзе пад знос, як непатрэбная, нерэнтабельная ўласнасць. І толькі дзякуючы намаганням супрацоўнікаў філіялу, гэтыя цікавыя пабудовы былі перададзены музею.

На сцяне аднаго гумна, я пабачыў накід невядомага раней верша класіка:) 

Уласна кажучы, з Яхімоўшчынай усё. Але есць па дарозе ў гэтую вёску яшчэ адзін цікавы экспанат. Пасярод шырокага поля, нездалёк ад перакрыжавання, пад ценем старой ліпы стаіць чароўны камень-крыж.

Калі я пад'ехаў да яго, камень быў апрануты ў... нацыянальны строй, ці што. Ня ведаю, што гэта за традыцыя такая, але мне яна падаецца нейкай дзіўнаватай.

Год таму, калі я ўпершыню наведаў Яхімоўшчыну, камень выглядаў так: 

Дзякуй за ўвагу.

Tags: Заходняя Беларусь, Маладзечанскі раён, Яхімоўшчына, падарожжы, фота
Subscribe

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 16 comments