Пачну з самага канца. З гродзенскага аэравакзала.
Змрочны будынак, што знаходзіцца нездалёк ад фінальнага адрэзку трассы Мінск-Гродна, прыцягнуў маю ўвагу яшчэ ў першы дзень вандроўкі, калі мы набліжаліся да гораду. На зваротным шляху я звярнуў з трасы, каб бліжэй паглядзець на гэты савецкі "доўгастрой".
Будаваць яго пачалі ў 1985 годзе, але праз пяць гадоў з-за недахопу сродкаў будоўлю прыпынілі. З тых часоў гмах аэравакзалу панура ўзвышаецца над гродзенскім аэрапортам.
Але пакінем ужо савецкія цыклапічныя пабудовы на з'ядзенне кітайцам і вернемся ў пачатак падарожжа. У Іўе.
Іўе нам вельмі спадабалася і не толькі тым, што тут мы сытна (але не вельмі смачна) паабедалі усяго за 20 тычш на кожнага. Проста ў Іўі, можа як нідзе болей, захаваўся дух старога мястэчка.
А яшчэ тут усталявалі помнік рэлігійнай разнастайнасці ў Беларусі...
... і працуе мячэць.
Затым была Ліда. Мы з Наташай сышліся на думцы, што Ліда горш за Іўе і, увогуле, там глядзець няма чаго. Фотаць сто разоў адзін і той жа замак не надта хацелася, таму я зафотаў выхад з гэтага замку.
У былым цэнры ўсегалактычных дажынак мы падсілкаваліся марожаным...
... і рушылі далеў падароЖжа.
Я праўда не мог стрываць і ўсёткі пакруціўся па горадзе ў пошуках майго любімага канструктывізму, няхай і польскага:) На фота лідcкі паштамп 1930-га году пабудовы.
Затым была была царква абарончага тыпу ў Мураванцы. Гэта хоць і вядомы турыстычны аб'ект але я там быў упершыню і гэтае месца мяне вельмі ўразіла.
Па дарозе да Мураванкі мы праехалі праз сядзібны коплекс у Мажэйкаве (у галоўным будынку якога цяпер знаходзіцца мясцовы сельсавет).
І пабачылі ступенчаты мажэйкаўскі спірзавод. Мне ён спадабаўся:)
І вось мы ў Гродна. Тут нам такі ўдалося знасці ўпіску і пасля начоўкі мы першым чынам рушылі ў музей гісторыі рэлігіі.
Потым мы абышлі шмат якіх славутасцяў гэтага цудоўнага гораду, пра якія можна пісаць бясконца. Я спынюся толькі на некаторых момантах, што нас захапілі. Вось прыкладам сакрэтны знак на цэгле з якой складзена Каложа. Як казаў дзядзечка экскурсавод, якога мы безкаштоўна падслухалі, сэнс гэтага знаку дэгэтуль невядомы навукоўцам.
А вось унутранняе ўбранне гродзенскай сінагогі, самай вялікай у СНД. Прынамсі, так сказаў дзядзечка стораж.
Тое, што засталося ад ніжняй царквы ў старым замку.
Зарослы будынак па вуліцы Ажэжкі.
Пралетарскі бар у стылі канструктывізму.
Кірха.
Міжваенны жылы дом.
Люк дзіўнай формы і напаўнення (такі ж люк мы бачылі ў Лідзе).
Modern Hrodna.
Гродна нам вельмі спадабалася і неяк не надта хацелася пакідаць гэты цудоўны горад, але прыйшлося вярнуцца дахаты:)
Journal information