На малюнку: злева участак польскай WIG-мапы 1934 года, справа - савецкай 1983 года.
Чысць будавалася як рабочы пасёлак для працаўнікоў торфаздабычы, якую наладзілі на гэтым месцы ў пачатку 50-х. Тут быў свой торфабрыкетны завод, кшталту таго, што месціцца цяпер у пасёлку Беразінскае. Калі торф у асушаным балоце закончыўся, мясцовыя прадпрыемствы перакваліфікаваліся на здабычу гліны, а затым напрыканцы 80-х на месцы торфазаводу пабудавалі завод па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і дахоўкі, які працуе дагэтуль і ўваходзіць ў холдынг ААТ "Забудова".
Чысць знаходзіцца ўсяго ў 2 км ад вёскі Краснае і ад шашы Маладзечна-Мінск, што праходзіць праз вёску. Такі від на пасёлак адчыняецца калі выехаць на мяжу Краснага:
Чысць вельмі кампактны і, так бы мовіць, завершаны пасёлак. Тут шмат зелені, жылыя дамы не ціснуцца адзін да аднаго, а ў прасторы паміж імі часцяком хапае месца для цэлых "дзялянак" сасновага лесу. Гэта, як мне здаецца, не вельмі характэрна для нашых паселішчаў. Увогуле, мяне падчас наведвання Чысці не пакідала пачуццё, што я знаходжуся не ў Беларусі, а недзе ў іншай краіне, настолькі нетыпова выглядаюць некаторыя мясцовыя рэаліі.
Архітэктурную забудову Чысці можна падзяліць на чатыры часткі: прамысловыя карпусы ААТ "Забудова", рабочы пасёлак 50-х гадоў, раён "чысцінскіх" домікаў (ад тыповых панэляк да арыгінальных цагляных праектаў) і прыватная забудова.
Пачну з самай старай часткі пасёлка. Так выглядае цантральная вуліца паміж двума кварталамі тыповых двухпавярховак сярэдзіны ХХ ст:
Канец гэтай вуліцы ўпіраецца ў будынак старай сярэдняй школы, у якой цяпер размяшчаецца музычная школа.
Унутры кожнага жылога квартала месціцца вялікі прасторны двор.
Напэўна, раней кожны такі двор быў замкнёнай і акружанай плотам тэрыторыяй, аб чым могуць сведчыць шматлікія грунтоўныя слупы паміж будынкамі кварталаў, кшталту гэтага.
У адным з двароў я наткнуўся на закінуты будыначак трансфарматарнай падстанцыі.
Тыповая для 50-х паветрана-кабельная аднатрансфарматарная падстанцыя, прызначаная для размеркавання энергіі на невялікую адлегласць. Напэўна, савецкія архітэктурныя праекты кшталту гэтага, і спарадзілі ў народзе тэрмін "трансфарматарная будка".
Апроч жоўтых двухпавярховікаў і будынку школы у "торфазавадскім" раёне Чысці ёсць і такі будынак:
Старой забудовы ў пасёлку не вельмі шмат і сканцэнтравана яна з большага ў гэтых двух кварталах. Вакол іх узвышаецца тая Чысць, што вырасла тут у 80-х гадах ХХ ст. Пачнем з панэльных дамоў, якія ў Маладзечна называюць "чысцінскімі" домікамі.
Вось распаўсюджаная мадэль чатырохпавярховікаў:
А вось даволі рэдкія (як мне здаецца) панэльныя паціпавярховікі:
Але не гэтым цікавая жылая забудова пасёлка. Маю ўвагу прыцягнулі будынкі, выкананыя паводле арыгінальных праектаў. Прыкладам, гэты вежападобны дом:
Тут цэлы квартал забудаваны ў такім стылі.
Шэра-чырвоныя дамы губляюцца сярод соснаў.
Яшчэ ў Чысці шмат нізкапавярховых "кітайскіх сценак".
Сценка "катэджнага" тыпу:
Сценка-вугалок:
Сценка-пірамідка з вырвівочнай афарбоўкай:
Сценка і сосны. У мяне тут узнікла думка, ці не высаджвалі гэтыя дрэвы адмыслова, каб замацаваць балоцісты грунт? Ёсць такая тэхналогія?
Праўда, у чысцінскіх дварах растуць не толькі сосны, але і іншыя карысныя для адпачынку дрэвы.
А яшчэ я напаткаў ў адным з двароў такі вось камень:
Увогуле, у цэнтры пасёлка расцягнуўся цэлы сасновы лес, які выконвае ролю пасялковага парка.
Каля гэтага леса/парка месціцца новая чысцінская школа, а ў самім лесе хаваюцца мясцовы бальнічны комплекс...
... і дзіцячы садок:
За лесам пачынаецца раён прыватнай забудовы.
Гэтая частка пасёлку выклікае ў мяне стойкія асацыяцыі з амерыканскімі прыгарадамі: дом, гараж, газон - што яшчэ трэба для шчасця:)
Большасць ходнікаў тут выкладзена такой плітачкай:
Сярод грамадскіх будынкаў можна вылучыць некалькі цікавых пабудоў. Вось, прыкладам, чысцінскі універмаг/дом быту, які ўзносіць над пасёлкам стылізаваную зямную кулю.
Ёсць у архітэктуры гэтага будынка нешта ад сярэднявечных гандлёвых шэрагаў.
Універсам, пабудаваны ў пачатку 90-х, стаіць на вяршыні пагорка на ўскрайку пасёлка.
Ад яго сценаў можна разгледець касцёл у вёсцы Краснае.
Недалёка ад універмага знаходзіцца нядаўна пабудаваны (ці рэнавіраваны) дом культуры.
Дарэчы, прыемна ўражвае колькасць жылых і грамадскіх дамоў пакрытых
Карпуса завода будаўнічых матэрыялаў займаюць вялікую плошчу.
Тут працуе абсалютная большасць насельнікаў Чысці, дый яшчэ з вёсак і з Маладзечна "гастарбайтары" прыязджаюць.
Увогуле, Чысць, вельмі жывы пасёлак. Я тут быў у сярэдзіне будняга дня і на вуліцах было даволі шмат людзей, таму прыходзілася моцна старацца каб ніхто не патрапіў у кадр:)
Journal information