Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Maładzečna LW1941-44/GM2006: Рэкі-прывіды

Артыкул на рускай мове на партале kraj.by: Реки-призраки Молодечно
Маладзечна, як і большасць старадаўніх гарадоў Беларусі, заснавана каля ракі. У нашым выпадку гэта Вуша. Кажуць, што ў былыя часы рака гэта была больш паўнаводнай, чым зараз і па ёй нават хадзілі караблі. У басейн Вушы уваходзілі дзясяткі дробных безназоўных рачулак і ручаёў, некаторыя з якіх працякалі па тэрыторыі сучаснага горада Маладзечна. З часам рака змялела, а шматлікія з яе прытокаў перасохлі ці былі схаваны ў трубы і калектары пад горадам. Збольшага гэтыя безназоўныя рэкі ніяк сябе не выяўляюць, але падчас вясновых паводак ці моцных дажджоў яны нагадваюць пра сябе.
У горадзе ёсць некалькі месцаў, якія ўвесь час падтапляе падчас залеваў. У першую чаргу, гэта так званы "зялёны гарадок" - раён Маладзечанскага Палаца культуры. Да вайны гэта было пустэльнае багністае месца на ўскраіне горада на поўдзень ад чыгуначнай станцыі і вёскі Бухаўшчына. Вялікае будаўніцтва тут пачалося ў 1950-е, 1960-е гады, калі фармаваўся новы цэнтр горада: Цэнтральная плошча і вул.Вялікі Гасцінец. Недалёка ад таго месца, дзе зараз месціцца гасцініца Маладзечна, пачынаўся адзін з безназоўных прытокаў Вушы. Яго рэчышча было пазначана на польскай мапе Маладзечна 1934 гады:
Река 1 на картах 1934 и 2006
Параўнаўшы старую і новую мапы горада, можна вызначыць, што рака гэта цякла ўздоўж сучаснай вуліцы Бухаўшчына ў бок чыгуначных пуцей. На нямецкім аэрафотаздымку 1941 гады рэчышча ракі бачна больш падрабязна:
Река 1 на аэроснимках 1941 и 2006
Мапа ў вялікім памеры.
Тут, напрыклад, можна ўбачыць, што рэчышча ракі праходзіць па тэрыторыі, дзе зараз пабудаваны гандлёвы цэнтр "Еўраопт". Магутная паводка, яка летась затапіў гандлёвыя памяшканні цэнтра як раз праходзіла па вусці забытай ракі:
1. Старое рэчышча ракі 1 праходзіла па тэрыторыі еўраопта
Акрамя таго на здымку 1941 года бачна, што з сучанага парка да месца размяшчэння Палаца культуры праходзіла яшчэ адно рэчышча, якое запаўнялася падчас дажджоў і паводак. Менавіта па плыні гэтага рэчышча да "Дажинкам-2011" у парку Перамогі і былі выкапаны два дэкаратыўных вадаёма.
Сам безназоўны прыток Вушы і сёння ў некалькіх месцах выходзіць вонкі. У свой час насып зроблены пры будаўніцтве будынка банка па вул.Грамадоўскай змяніў плынь ракі. Зараз прыток праходзіць лявей ад свайго старога рэчышча і падчас паводак топіць падворкі хат па вул.Бухаўшчына:
2. Сляды старога рэчышча каля банка
Сляды старога калектара, праз які раней цёк прыток, можна бачыць на тэрыторыі гаражоў, што месцяцца побач з аўтавакзалам. Тут з-за дрэннай стыкоўкі труб у зямлі ўтварыліся правалы:
3. Правал над старым калектарам
Далей рака праходзіць за адміністрацыйным будынкам Маладзечанскага аўтавакзала:
4. Рэчышча ракі 1 каля аўтавакзала
Адтуль пачынаецца яе вандраванне па сістэме труб і калектараў, якія праходзяць пад чыгуначнай станцыяй. У раёне станцыйнай вадацяжнай вежы рака выходзіць вонкі:
5, рака 1 буйнее каля вакзала
А затым канчаткова сыходзіць у калектар пад пуцямі, адкуль выходзіць ужо ў залінейным раёне горада Маладзечна:
6, і уходзіць у калектар пад пуцямі
Яшчэ адзін прыток Вушы, які праходзіў праз сучасны цэнтр горада, браў свой пачатак у раёне гаражнага кааператыва па вул.Касманаўтаў. Вось ён на мапе 1934 году:
Река 2 на картах 1934 и 2006
Рака працякае пад мастом і выходзіць з горада ўздоўж чыгуначнай галіны у накірунку Вілейкі. Гэта добра відаць на аэрафотаздымках 1941 і 2006 гадоў:
Река 2 на аэроснимках 1941 и 2006
Здымак у вялікім памеры.
Цікава тое, што гэта безназоўная рака мае свой невялікі прыток. Ён пачынаецца ад будынка былога краязнаўчага музея Маладзечна. Участак Лібава-Роменскай вуліцы побач з музеем часта падтапляецца падчас залеваў, магчыма прычынай таму малая прапускная здольнасць калектара, у які схаваны прыток:
7. прыток ракі 2 водасцёк каля былога краязнаўчага музэю
Сама рака вялікую частку свайго шляху праходзіць па трубах пад вуліцай Касманаўтаў і выходзіць вонкі толькі пад мастом:
8. рака 2 выходзіць з калектара пад пуцеправодам
У гэтым месцы да пабудовы маста знаходзіўся чыгуначны пераезд. Рака напаўняецца падчас паводак і ліўняў, але вялікую частку года яе не адрозніш плыткага ручая:
9, рака 2 плыве далей
Уздоўж чыгуначнага насыпа яна зліваючыся з прытокам сыходзіць у бок Вушы.
11, і плыве уздоўж чыгункі вілейскага накірунку да упадзення в Ушу
Трэці прыток Вушы праходзіць праз стары цэнтр Маладзечна і мае ўласнае імя - гэта рака Маладачанка. Раней яе рэчышча праходзіла ўбаку ад жылых хат і падворкаў, зараз жа знаходзіцца ў населеным раёне горада, у чым можна пераканаецца, параўнаўшы старую і новую карты:
Река 3 на картах 1934 и 2006
... ці аэрафотаздымкі 1941 і 2006 гадоў:
Река 3 на аэроснимках 1941 и 2006
Здымак у вяликим памеры.
Буйны нораў Маладачанкі выяўляецца ў вясновы час. Падтопленыя двары ў раёне вул.Янкі Купалы даволі частая з'ява ў гэты перыяд:
12, маладачанка разлілася у раёне вул Я Купалы
Вялікая частка рэчышча ракі, што ідзе праз падворкі забрана ў бетонны канал, але яго глыбіні парой бракуе, каб утрымаць што разліваецца раку.
13, Маладачанка забраная у бетанаваны канал
Усе гэтыя рэкі і прытокі збольшага спакойныя, паўстаюць з нябыту толькі ў пэўныя моманты часу. Іх можна параўнаць з прывідамі, што дакучаюць людзям сваім сваволлем у містычных раманах. Толькі ў адрозненні ад зданяў, шкода ад рачной наравістасці атрымліваецца цалкам матэрыяльнай.
Tags: Mołodeczno, kraj.by, luftwaffe&googlemaps, Маладзечна, Молодечно, краязнаўства, фота
Subscribe

Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 15 comments