Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Вілейка: у пошуках крэсовай архітэктуры

Недзе з месяц таму мы з Наташай зганялі ў Вілейку на імправізаваную экспедыцыю ў пошуках "пальшчызны" - шукалі там польскую міжваенную архітэктуру для суполкі kresy_arch. А яшчэ проста гулялі, глядзелі па баках і фоткалі ўсё запар. Прэзэнтую вам свой невялічкі фотарэпартаж з Вілейкі.
Пачалі мы сваю "экспедыцыю", як і большасць турыстаў, з цэнтральнай плошчы. Касцёл Узвіжання Святога Крыжа і фантан, які нядаўна хуліганы ператварылі ў пенную ванну:
IMG_3420
Каля касцёла адразу знайшоўся домік у "польскім" стылі і я ўжо ў думках паціраў рукі, маўляў, матэрыяльчык знайшоўся. Пагадзіцеся, вельмі адметная архітэктура:
IMG_3424
Але высветлілася, што гэты парафіяльны дом - новабуд 2010 года. Касцёл і ваколіцы ў на фота 1980-х, ніякага дома яшчэ няма:

Другая пабудова на цэнтральнай плошчы, якая выклікала у мяне падазрэнні ў "крэсовасці" - гэта вілейскі райвыканкам. Дакладней ягоная кубічная частка, якая па стылю вельмі падобна да польскага функцыяналізма. На жаль, дакладна пра паходжанне гэтага будынка я пакуль не ведаю:
IMG_3429
З плошчы мы пайлі па вуліцы Вадапьянава і натыкнуліся на такі вось шырокі дом. Пра яго я таксама нічога сказаць не магу, акрамя таго, што зараз тут музычная школа ці нешта такое:
IMG_3432
Гэта не чарговы БЧБ сцяг Мірона - гэта прызнанне ў каханні па-вілейску:
IMG_3436
Прывітанне мой упораты сябар Вентыляцыйныя хады ў кіслотных танах:
IMG_3443
Зноў будынак без пэўнай часовай прывязкі:
IMG_3439
За ім домік з цяжкім лёсам, бачна што ён неаднаразова дабудоўваўся і перабудоўваўся. Дарэчы тут месціцца рэдакцыя вілейскай "раёнкі":
IMG_3446
Не звяртайце ўвагі, зафоткаў гэты слуп чыста як прадмет прафесійнай уваг - двухланцугоая лінія спажывецкай напругі са старымі добрымі голымі правадамі на вул.Горкага:
IMG_3449
Па гэтай вуліцы мы выйшлі да вілейскай паліклінікі:
IMG_3455
Цікава, што пабудавана яна паводле праекту, паводле якога будавалася і маладзечанская паліклініка, толькі з пэўнымі адрозненнямі: вілейскі будынак больш просты, з неатынкаваным фасадам, менш выразным тэхнічным паверхам і дадатковым цокальным паверхам, прыстасаваны да мясцовага ландшафту. Фота маладзечанскай паліклінікі з сайта molodechno.com:

Адсюль пайшлі зноў да цэнтра па вуліцы Маркава. Я мімаходзь звярнуў увагу на гэты непрыкметны будынак, - з віду тыповая савецкая шэрасць, але хто яе ведае - можа гэта і тыповая польская шэрасць:
IMG_3462
Насупраць шэрасці - не менш шэрае вілейскае радзільнае адзяленне. Па віду - польскія армейскія казармы, кшталту геляноўскіх. Але як сказалі пазней у краязнаўчым музеі - будынак радзільні, увогуле, дарэвалюцыйны:
IMG_3463
Далей па вуліцы Маркава месціцца цудоўны мадэрновы домік канца ХIХ ст.:
IMG_3467
Я канешне таксама раскатаў губу, на тое, што гэта польская міжваенка, але таблічка на сцяне не маніць:
IMG_3468
Домік прыгожы і трохі злавесны...
IMG_3476
...ці не тут Мунк чарпаў натхненне:)
IMG_3477
Далей мы зноў выйшлі на плошчу і я не змог прайсці міма такога кадра:
IMG_3488
Затым пайшлі да вуліцы Савецкай - адной з самых старых вуліц Вілейкі:
IMG_3501
На ёй ёсць пару дамкоў цяжка вызначальнага перыяду пабудовы. Наконт гэтага я вагаюся паміж міжваенкай і пасляваенкай:
IMG_3505
Гэты ці то дарэвалюцыйны, ці то міжваенны:
IMG_3510
А тут вядзецца нейкая рэканструкцыя ці перабудова:
IMG_3512
Ня ведаю наколькі афіцыйная...
IMG_3513
З вул.Савецкай мы звярнулі ў Школьны завулак і, о цуд, сярод бульбянніку і парнікоў нападкалі, нарэшце, на самую сапраўдную польскую міжваенку - жылы дом для настаўнікаў былой гімназіі імя Сенкевіча, пабудаваны па праекту архітэктара Боемскага. Аб ім я пісаў месяц таму ў суполцы "крэсовай архітэктуры": http://kresy-arch.livejournal.com/8761.html.
IMG_3516
З двара дома бачна сама былая гімназія. Будавалася яна ў два этапы ў пачатку ХХ ст. і "за пальскім часам", таму я лічу, што гэты будынак не падыходзіць для суполкі kresy_arch.
IMG_3528
Ідучы далей па завулку, у адным з двароў я заўважыў такі рарытэт - спарахнелы ПАЗ-652, які выпускаўся на Паўлаўскім аўтазаводзе з 1958 па 1968 гады:
IMG_3536
Такім ён хлопцам быў:

Далей пару фотак з серыі "што віжу аб тым і пяю". Як па мне, дык занадта смелая плошча асцяклення для нашых шыротаў:
IMG_3547
Суравы вілейскі хлопец:
IMG_3550
Змрочная позднесавецкая (ці раннебеларуская) міждомная арка:
IMG_3506
Месца пасадкі алімпійскага мішкі 1980:
IMG_3558
Далей мы пайшлі шукаць вілейскія могілкі і па дарозе я зафотаў некалькі падазроных на міжваенскасць дамкоў. Напрыклад тут падазрона высокі дах, але нешта мне падказвае, што гэта звычайная пасляваенная пабудова:
IMG_3593
Закінуты неакласічны будынак ля плошчы. Па адных сведчаннях - гэта польскае казіно, па іншых недабудаваны ДК 1939-1941 гадоў:
IMG_3600
Другая версія паходжання гэтага будынка мне падаецца больш імавернай, бо недалёка на плошчы месціцца шматкватэрны жылы дом, пабудаваны ў 1940-м годзе (дарэчы, таксама цікавая тэма для даследванняў - савецкія пабудовы 1939-1941 гадоў на тэрыторыі Заходняй Беларусі). Я яго не зафотаў, але ў пасце darriussВилейка фота гэтага дома ёсць (ружовы справа):

Могілкі мы знайшлі і пахаваенне польскіх жаўнераў на іх таксама. Думаю ў хуткім часе напісаць для kresy_arch пост-агляд польскіх вайсковых надмагільных помнікаў.
IMG_3574
Напрыканцы падарожжа мне патрапілася на вочы вілейская грамадская лазня. Здаецца мне, нешта ёсць у ёй міжваненнага:
IMG_3607
Каля лазні цікавая кампазіцыя з вадаправодных трубаў:
IMG_3604
Паслухаўшы блюз вадаправодных труб, мы накіраваліся дахаты:)
Tags: kresy_arch, Вілейка, архітэктура, падарожжы, фота
Subscribe
Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 17 comments