Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

ЛЭП 330(750)кВ Ігналінская АЭС - ПС Беларуская

На прастораж ЖЖ можна прачытаць шмат цікавых пастоў пра аўтамабільныя дарогі, самалёты, чыгунку і чыгуначны транспарт. Я ж хачу расказаць трохі пра іншы транспарт - транспарт электрычнай энергіі.
Пра лініі электраперадач, а дакладней пра адну цікавую ЛЭП, што працінае Беларусь амаль наскрозь. Сустракайце, гэта ЛЭП 330(750)кВ Ігналінская АЭС - ПС Беларуская:
IMG_2257
Асноўная асаблівасць гэтай лініі ў тым, што яна працуе на напружанні 330кВ хоць і пабудавана ў габарытах ЛЭП 750кВ. Лінія здадзеная ў 1987 годзе праектавалася і будавалася з разлікам на тое, што на Ігналіскай АЭС будуць уведзены яшчэ два энэргаблокі. Але гэтага не адбылося - будаўніцтва трэцяга энергаблока ІАЭС было спынена пасля Чарнобыльскай аварыі, а чацвёрты энэргаблок так і не пачалі будаваць.

ЛЭП Ігналінская АЭС - ПС Беларуская на мапе беларускай энергасістэмы (тонкая зялёная лінія):
2012
Лініі класа 750кВ будуюцца для перадачы вялікіх магутнасцяў на вялікія адлегласці і фактычна з'яўляюцца сістэмаўтвараючымі. Апоры такіх ліній маюць досыць вялікія габарыты: вышыня - 41м (вышэй за 12-ціпавярховы дом), адлегласць паміж "нагамі" - 31,2м. Вось для параўнання фота з апорай ЛЭП 10кВ (вышыня каля 9м) раённай размеркавальнай сеткі і апора ЛЭП 750кВ:
IMG_2256
Калі ЛЭП 750кВ праходзіць праз лясны масііў для яе высякаюць просеку шырынёй каля 56м (адлегласць паміж крайнімі правадамі + 2 х вышыня вышэйшага дрэва ў масіве). Такія просекі можна лёгка ўбачыць з космаса - просека ЛЭП Ігналінская АЭС - ПС Беларуская ў раёне Богінскага возера (на гэтым участку яна ідзе паралельна з іншай ЛЭП):
ghjctrf
Для паніжэння страт "на карону" (каронны разрад узнікае ад вялікага перапада напружанняў) і павелічэння прапускной здольнасці правадніка на высакавольтных лініях выкарытоваюць расчапленне фаз - калі кожная фаза складаецца не з аднаго тоўстага провада, а з  некалькіх паралельных правадоў меншага сячэння. Для ЛЭП 750кВ фаза набіраецца з пяці правадоў. Расчэпленыя фазы можна пабачыць на наступным здымку:
IMG_2260
Фотаздымкі ЛЭП 330(750КВ) я рабіў на ўчастку паміж Паставамі і Браславам, дзе ЛЭП перасякае аўтадарогу Р27. Таксама гэтую лінію можна пабачыць на трасе М5 за Рудзенскам як ехаць на Бабруйск.
Вось некалькі фотак:
IMG_2276
IMG_2254
IMG_2255
IMG_2263
IMG_2269
Tags: падарожжы, працоўнае, фота
Subscribe
Buy for 10 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 24 comments