Уладзімір Садоўскі (yozas_gubka) wrote,
Уладзімір Садоўскі
yozas_gubka

Гомельская міжваенка. Навагодняя экскурсія

Маршрут на русскай мове у пасце для ru_sovarch: Гомель. Межвоенная архитектура.

У першую чаргу хачу выказаць падзяку шаноўнаму Сяргею аka homelsky за цудоўную экскурсію. Ён не пашкадаваў часу і у першы дзень новага года павадзіў нас па цікавым мясцінам горада. У першую чаргу па гомельскай "міжваенке" - Сяргей у дыпломнай працы знайшоў і апісаў 160 архітэктурных аб'ектаў Гомеля ўзведзеных у 1920-я, 1930-я гады. На жаль, мы абышлі далёка не ўсе 160 міжваенных дома, але гэтая акалічнасць будзе нагодай яшчэ раз наведаць Гомель і канчаткова замучаць homelsky :)
Па-другое, пару словаў пра сам Гомель. Як і падчас свайго папярэдняга кароткага шпацыру па горадзе (падрабязней тут), падчас навагодняга наведвання ў мяне склалася ўражанне, што ў Гомелі знаходзіцца найбольшы з ўсіх абласных цэнтраў Усходняй Беларусі ансамбль "міжваенных" дамоў ў аўтэнтычным выглядзе. Магчыма я памыляюся. У тым жа Мінску хапае "міжваенкі", але ў сталіцы вялікая частка канструктывістскіх будынкаў цэнтра горада пасля вайны была перабудавана пад "модны" ампір і неакласіцызм да такой ступені, што цяжка прызнаць у гэтых дамах "міжваенку" (для прыклада, гісторыя амбасады Вялікабрытаніі). У Гомелі ж, разбураным вайной будынкам, збольшага вярталі іх даваенны выгляд. Так ці інакш цэнтр Гомеля, дзе мы шпацыравалі, багаты на ўзоры канструктывізма і постканструктывізма.
Пачнем (маршрут я выдумваю па ходу руху, Сяргей вадзіў нас трохі не так).

1. На прывакзальнай плошчы Гомеля нас прывітае прыклад пасляваеннай перабудовы канструктывістскага будынка - Палац Культуры Чыгуначнікаў (1928-1930 гг, архітэктар А. Кірылаў):
IMG_7699

2. Пра тое, як выглядаў гэты пафасны неакласічны будынак з калонамі і порцікам да вайны, можна даведацца з артыкула osenenko Архітэктура Савецкага Авангарда:
original (3)

3. У тым артыкуле змешчаны і план памяшканняў Палаца Культуры:
original (2)

4. Асноўны аб'ём будынку страціў сваё канструктывістскае аблічча, але частку пабудовы (аб'ём зверху плана), што выходзіць на вуліцу Кісілёва, гэтыя змены не закранулі:
IMG_4439

5. Далей, калі пайсці ад Прывакзальнай плошчы па праспекце Леніна, можна пабачыць перліну гомельскага канструктывізма - дом-камуну архітэктара Шабунеўскага 1930-1934 гг. Я ім захапляўся ў папярэднім пасце пра Гомель, таму размяшчу тут толькі адну фотку:
IMG_7405

6. Ад самага вялікага жылога дома БССР пачатку 1930-х перамяшчаемся да жылога дома паменей, на рагу праспекта і вуліцы Ірынінскай. Пра гэтую "міжваенку" я таксама пісаў у папярэднім пасце:


7. На вуліцы Ірынінскай размяшчаецца постканструктывістскі дом - пераходны па стылю ад канструктывізма да неакласіцызма:
IMG_7838

8. Далей на перакрыжаванні Ірынінскай і Кірава знаходзіцца цікавы комплекс з двух будынкаў архітэктара Н.Макляцовай. Па словах homelsky па гэтых амаль аднолькавых у плане будынках можна прасачыць, як канструтывізм пачатку 1930-х ператвараецца ў постканструктывізм канца 1930-х. Больш ранні будынак 1933 года выглядае так:
IMG_7608

9. Больш позні 1936 года:
IMG_7615

10. Ня гледзячы на адрозненні ў аздабленні фасадаў, пад'езды ў абодвух дамоў аформлены аднолькава:
IMG_7607

11. У працяг вуліцы Ірынінскай у бок да Савецкай знаходзяцца некалькі тыповых дамоў канца 1930-х пачатку 1940-х - часу калі ў савецкім будаўніцтве пачалі масава ўжывацца тыповыя праекты. Першы падобны на мінскія ДАС (дамы афіцэрскага састава):
IMG_7622

12. Другі, тыповы постканструктывістскі праект (такіх дамоў у Гомелі некалькі, пра яшчэ адзін будзе напісана ніжэй). Гэты дом пачалі будаваць да вайны, але дабудаваць не паспелі - канчаткова дом узводзіўся ужо пасля вызвалення:
IMG_7626

13. Насупраць гэтых двух будынкаў размешчаны яшчэ адзін чатырохпавярховік:
IMG_7633

14. Выходзім на вул.Савецкую. Праходзім квартал і натыкаемся на канструктывістскі дом, які зараз знаходзіцца на рэканструкцыі:
IMG_7553

15. Пад'езд:
IMG_7554

16. Калі вярнуцца да вуліцы Кірава і прайсці на поўнач, можна дайсці да яшчэ аднаго постканструктывістскага будынка Гомеля - дома спецыялістаў. Па дарозе да яго можна пабачыць яшчэ адну чатырохпавярхоўку канца 1930-х пачатку 1940-х:
IMG_7522

17. А вось і сам дом спецыялістаў архітэктара М.Саліна 1932-1936 гг. на рагу вул.Камсамольскай і Кірава:
IMG_7519

18. Выгляд з вул.Кірава:
IMG_7509

19. Дом багата аздоблены ляпнінай пралетарскай тэматыкі:
IMG_7511

20.
IMG_7512

21. Да таго на даху ёсць характэрная канструктывістская канструкцыя незразумелага прызначэння:) - (Ёсць меркаванне, што на даху была пляцоўка-тэрасса, на якую можна было выйсці з кватэры на 5 паверсе. (с) homelsky)
IMG_7514

22. Двор дома спецыялістаў таксама цікавы, я не утрымаўся і замуціў панараму:
дом спец панарама 1000
панарама ў вялікім памеры

23. Рухаемся далей па Кірава да перасячэння з праспектам Перамогі. Тут таксама стаіць яшчэ адзін тыповы постканструктывістскі дом, які быў завершаны толькі пасля вайны:
IMG_7435

24. Побач з ім дом, пабудаваны ў 1937 годзе. Будынак вельмі просты знешне, нібы часоў "барацбы з празмернасцямі ў архітэктуры":
IMG_7490

25. У двары гэтых дамоў хаваецца невялікая пабудова:
IMG_7422

26. Не ведаю, забыў спытаць у Сяргея, "міжваенны" гэта дом, ці ўвогуле дарэвалюцыйны - (Дом пабудаваны ў 2 паверхах у перадваенны час па вельмі распаўсюджанаму праекту (с) homelsky):
IMG_7424

27. Праўда, пад'езд вельмі падобны да міжваеннага:
IMG_7425

28. А вось на перакрыжаванні вул.Кірава і Артылерыйскай знаходзіцца два цікавых аб'екта. Па-першае, гэта апошні дом пабудаваны па праекце Шабунеўскага ў Гомелі (дакладней архітэктара рэпрэсавалі раней чым ён паспеў завяршыць работу па праекце):
IMG_7488

29. Менавіта на ім па задумцы homelsky і было ў 2013 годзе зроблена графіці з выявай архітэктара, які пакінуў у Гомеле вялікую архітэктурную спадчыну шэрагу архітэктурных стыляў - ад мадэрна да постканструктывізма (пра гісторыю узнікнення графіці можна пачытаць тут):
IMG_7484

30. Насупраць знаходзіцца канструктывістскі дом больш ранняга перыяду:
IMG_7499

31.
IMG_7480

32. Характэрны пад'езд:
IMG_7482

33. Ніжэй па вуліцы Артылерыйскай знаходзіцца самы яскрава аздоблены дом у постканструктывістскім стылі, які нядаўна перанес даволі якасны кап.рэмонт, які надзіва не пазбавіў будынак дэкору:
IMG_7853

34. З Артылерыйскай рэзка пераскокваем на вул.Пушкіна (выбачайце маршрут не прадуманы) да дома архітэктара Шабунеўскага і інж.Ханіна - так званага "шэрага" ці "круглага" дома:
IMG_7586

35. Дом камунальнага тыпа на 180 кватэр для працаўнікоў чыгункі быў пабудаваны ў 1928-32 гг. План артыкула osenenko:
original (1)

36. homelsky лічыць, што дом празваны "круглым" з-за гэтай вежы:
IMG_7596

37. Старое фота з артыкула osenenko:
original

38. Адзін з пад'ездаў:
IMG_7588

39. Калі глядзець з двара "шэры дом" перастае быць шэрым:
IMG_7563

40. Пад'езд з вежай выгляд з двара:
IMG_7567

41. Даволі стары, ці не часоў Шабунеўскага, кабельны ўвод у дом:
IMG_7568

42. У раёне "круглага дома" ёсць яшчэ некалькі цікавых аб'ектаў. Па першае гэта абразчык драўлянага міжваеннага будаўніцтва - жылыя дамы 1924 года ў завулку Пушкіна:
IMG_7763

43. Постканструктывістскі трохпавярховік па вул.Пушкіна:
IMG_7571

44. Насупраць "круглага дома" стаіць камунальны дом габрэйскага кааператыва сярэдзіны 1920-х:
IMG_7593

45. Від з двара:
IMG_7759

46. homelsky сцвярджае (дарэчы, ён тут на фотцы засвяціўся), што дом габрэйскага кааператыва...
IMG_7750

47. ... і даўгі дом па вул.Сялянскай складзены з аднолькавых архітэктурных блокаў:
IMG_7820

48. Доўгі дом такі доўгі:)
IMG_7819

49. Ідзем далей уздоўж "круглага дома" па вул.Арцёма да цудоўнай паліклінікі 1935 года пабудовы:
IMG_7775

50. Стужкаве асцякленне і зорка:
IMG_7776

51. Насупраць лаканічны канструктывістскі двухпавярховік:
IMG_7779

52. Побач з ім аднапавярховік таго ж часу з рысамі "народнай архітэктуры" у абліччы:
IMG_7780

53. Цяпер зноў пераносімся праз палову Гомеля да вул.Песіна, каб паглядзець на канструктывістскі будынак школы корпус былога педагагічнага інстытута, зараз "Скарына" (с) homelsky:
IMG_7653

54. Выгляд з іншага боку:
IMG_7665

55. Побач з корпусам Гомельскага дзяржаўнага ўнівера ёсць закінуты даваенны барак:
IMG_7668

56. Стужкавае асцякленне пад'езда:
IMG_7673

57. І апошні пункт нашага паходу - школа паводле больш грунтоўнага і пафаснага даваеннага праекта, на вул.Універсітэцкай:
IMG_7460

58. Тут вучыўся герой Савецкага Саюза Сінчукоў П.С.:
IMG_7463

Цалкам маршрут на мапе гугла (спасылка):
Marsh
Tags: Гомель, Усходняя Беларусь, архітэктура, падарожжы, фота
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 38 comments